::
2017.01.28 — Палешукі ў Мінску (фотавыстава) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Палешукі ў Мінску (фотавыстава)
Спасылка
Дата публікацыі
28.01.2017
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

Да вайны рэгіён разглядаўся як этнаграфічны запаведнік. У 1930-х журналіст і вандроўнік Антоні Асэндоўскі апублікаваў свае назіранні аб Заходнім Палессі ў кнізе, якая выйшла ў серыі “Цуды Польшчы”. У падобнай стылістыцы ён публікаваў нататкі, напрыклад, з Афрыкі. У пасляваенны час разам з тэмай партызаншчыны ўзнікае лінія «прыгажосць палескай прыроды» — паводкі і лясы. З 1980-х актуалізуецца экалагічная тэма. У апошнія гады найбольш гучыць матыў «Палессе, якое знікае».

Поўны тэкст

1 лютага ў мінскай бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча (вул. Прытыцкага, 42) пачынае працу фотавыстава Альфрэда Мікуса «Палешукі».Большасць здымкаў, што будуць экспанавацца, Альфрэд зняў у 2016-м годзе на Троіцу. Таму на тварах людзей, акрамя адбітку пражытых гадоў, – водбліск свята, узнятага настрою.



Палессе займае траціну тэрыторыі Беларусі. Рэгіён здаўна вабіў творцаў. З аднаго боку, дзякуючы багнам і паводкам, Палессе ў пэўным сэнсе ізаляванае ад «вялікага свету», таму тут захавалася шмат праяў архаічнай духоўнай і матэрыяльнай культуры. З іншага боку, па поўдні Беларусі адносна рана прайшла чыгунка, добра быў развіты рачны транспрат, таму край быў хоць і «глухі», але ўсё ж дасяжны.



Палессе бадай што дасюль застаецца таямнічым краем і для замежнікаў, і для жыхароў краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца (а гэта, па розных дадзеных, Беларусь, Украіна, Польшча і Расія). Вобраз Палесся шматкроць адлюстраваны ў мастацкай культуры Беларусі. Да вайны рэгіён разглядаўся як этнаграфічны запаведнік. У 1930-х журналіст і вандроўнік Антоні Асэндоўскі апублікаваў свае назіранні аб Заходнім Палессі ў кнізе, якая выйшла ў серыі “Цуды Польшчы”. У падобнай стылістыцы ён публікаваў нататкі, напрыклад, з Афрыкі. У пасляваенны час разам з тэмай партызаншчыны ўзнікае лінія «прыгажосць палескай прыроды» — паводкі і лясы. З 1980-х актуалізуецца экалагічная тэма.



У апошнія гады найбольш гучыць матыў «Палессе, якое знікае». Рэшткі даўняга побыту фіксавалі фатографы Наталля Дораш, Уладзiмiр Меляшэнка.



Альфрэд Мікус з выставай «Палешукі» таксама ў трэндзе: «Я імкнуся паказаць аўтэнтычную Беларусь, вёскі з нешматлікімі карэннымі жыхарамі, якіх да гэтага часу можна ўбачыць у савецкіх фуфайках і валёнках. Пройдзе з дзясятак гадоў — і іх лад жыцця стане гісторыяй, якая больш не паўторыцца. Ужо сёння ў вёсках застаецца мала чаго самабытнага. Старыя хаты дачнікі перабудоўваюць у сучасныя — з пластыкавымі вокнамі і альпійскімі горкамі, а часам яшчэ і з трохметровы платамі. Паўсюль мабільная сувязь, інтэрнэт… Новаспечаныя жыхары ўжо не такія эмацыйныя, як карэнныя, якіх сельскае жыццё зрабіла дабрэйшымі, больш адухоўленымі. Гэта ўсё і адбіваецца на іх тварах».

Фотавыставу “Палешукі” можна будзе паглядзець да канца лютага.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.09.2019 23:12:04

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.