::
2017.01.16 — "Конікі" ў Давыд-Гарадку – сапраўдны карнавал на Каляды / Sputnik Беларусь
Загаловак
"Конікі" ў Давыд-Гарадку – сапраўдны карнавал на Каляды
Спасылка
Дата публікацыі
16.01.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

Невядома з якіх даўніх часоў у Давыд-Гарадку на Каляды на Шчодры вечар 13 студзеня праводзіцца гэты абрад, якога больш нідзе няма. Толькі тут галоўным персанажам з'яўляецца Конь, а не Каза, як усюды.

Читать дальше: http://bel.sputnik.by/photo/20170116/1026996026/koniki-u-davyd-garadku-kalyadny-abrad.html

Поўны тэкст

Невядома з якіх даўніх часоў у Давыд-Гарадку на Каляды на Шчодры вечар 13 студзеня праводзіцца гэты абрад, якога больш нідзе няма. Толькі тут галоўным персанажам з'яўляецца Конь, а не Каза, як усюды.

Sputnik пашчасціла быць сведкам правядзення ўнікальнага старадаўняга абраду "Конiкi" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Конiкаў робяць з двух лазовых круглых кошыкаў, прыбітых да каркаса з дошак або палак, галава з валёнка, абабітая белай тканінай і размаляваная, хвост з лёну. Ездавы апранае гэтую канструкцыю на сябе, сам ён у капялюшы з пяром або ў шынялі. Традыцыйныя маскі, якія суправаджаюць Каня з вершнікам, гэта Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, астролаг. 13 студзеня пасля абеду ўдзельнікі "Конікаў" пачынаюць збірацца ў якім-небудзь доме і пераапранацца ў карнавальныя касцюмы. "Конік" з вершнікам, музыкі і іншыя персанажы са смехам і з музыкай выходзяць на вуліцы горада калядаваць, заходзяць у хаты, у якіх гарыць святло. Гаспадароў прывiтаюць песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні, а за гэта гасцей жыхары прымаюць з радасьцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.

Читать дальше: http://bel.sputnik.by/photo/20170116/1026996026/koniki-u-davyd-garadku-kalyadny-abrad.html

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.08.2019 01:22:42

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.