::
2017.01.13 — У вёсцы Лука на Століншчыне па-старажытнаму прывітаюць Шчодры вечар / СБ. Беларусь сегодня / sb.by / Советская Белоруссия
Загаловак
У вёсцы Лука на Століншчыне па-старажытнаму прывітаюць Шчодры вечар
Спасылка
Дата публікацыі
13.01.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

У вёсцы Лука на Століншчыне па-старажытнаму прывітаюць гэта свята.


Мясцовая жыхарка Сафія ПЕШКА нядаўна адзначыла 85-годдзе. Як святкуюць Шчодры вечар, ведае з дзяцiнства.


Вёска Лука знаходзiцца ў дваццаці кіламетрах ад Століна. Маленькая, але надта цікавая кропка на карце Брэсцкай вобласці. Хоць бы таму, што мясцовыя жыхары не любяць купляць хлеб у краме. Гэта звязана з невыкараняльнай звычкай выпякаць пухлыя караваi самiм — у сялянскай печы па рэцэптах прапрабабуль. Ён жа смачнэйшы за пакупны. Але не только хлеб, амаль усё, што ідзе на стол, гатуюць лукенцы сваімі рукамі. Карэспандэнт «Р» прыехала ў акружаную багнай Луку менавіта з гастранамічнай мэтай: паглядзець, як тут па-дамашняму святкуюць Шчодрыкі. Гэта ж цiкава — ведаць, што ўпрыгожвае стол у такое старажытнае свята і як гатуюць галоўныя стравы? 


«Каралева» шчодраўскага стала — куцця. Страва самая простая, але без яе — нiяк.


Прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Іна Швед, якая займаецца вывучэннем абрадавай мазаікі палескіх зямель не першае дзесяцігоддзе, канстатуе, што, на жаль, многія традыцыi знікаюць з ужытку сучаснага вяскоўца. 

— Гэта звязана са зменай гаспадарчай дзейнасці і сацыяльна-эканамічнай прыродай нашага грамадства. Так, памяншэнне колькасці свойскай жывёлы прывяло да змен у структуры і складзе Юр’еўскіх абрадаў. Каляды, надзвычай важная частка народнага календара, можна назваць шчаслівым выключэннем, — тлумачыць фалькларыст.


…а ролю «прынцаў» выконваюць блiнцы.

Але сустрэць Шчодры вечар па-старажытнаму можна і ў гарадской кватэры, лічыць Вольга Вітальеўна Пешка, карэнная лукенка і кіраўнік мясцовага сельскага клуба. 

— Трэба ведаць асаблівасці свята. Напрыклад, пакладзіце пад абрус крыху сена. 


У царкву схадзiць — важная традыцыя

Бяром на карандаш гэты пункт і ўважліва запамінаем астатнія, каб у наступным годзе падтрымаць свае, спрадвечна беларускія традыцыі!

Самае галоўнае — дванаццаць страў. Больш можна. Менш — не. Колькасць адпаведна колькасці апосталаў. Каб год удаўся, кожны за сталом павінен пакаштаваць кожную страву. Куцця, каша з ячменю, абавязкова ставіцца ў цэнтр стала. 


Шчадравалi заўсёды як пад вокнамі, так і ў дамах, дзе звалі гаспадароў і жадалі дабрабыту ў надыходзячым годзе.


Куцця на 13 студзеня па-іншаму завецца другой, ці «шчодрай». 

— У адрозненне ад першай — каляднай, або «галоднай» куцці, якую мы елі ў апошні вечар паста, — зараз дадаём свіныя скваркі, — расказвае 85-гадовая мясцовая жыхарка Сафія Пешка. 


Самае галоўнае — дванаццаць страў на стале. Больш можна. Менш — не.


Таксама на стале лукенцаў заўжды кісель з аўсяных хлоп’яў і журавін, печанае мяса, пальцам піханая каўбаса, квашаныя ў бочках гуркі ды капуста, запяканка з бульбы.

Яшчэ адзін традыцыйны прысмак, якім частуюць гасцей у сваёй хаце Марыя Вячорка і Аляксандр Ралько, — бліны. Блінцы у Луцы «робляць» і мучныя, і картапляныя. Патэльню мажуць скваркай. На гэтым этапе скварка — зручны дапаможнік гаспадыні. Але вельмі хутка і яны з’явяцца на святочным стале як асобная страва — з колцамі залацістай цыбулі. Менавіта сюды трэба акунаць бліны, каб злавіць скваркі. І толькі рукамі. Смаката!


У Луцы традыцыі сустракаюцца з сучаснасцю

Салодкія стравы прадстаўлены кісялём, святочнай белай булкай. Дарэчы, хлеб у Луцы доўгі час пяклі па старому рэцэпту — з картаплянай закваскі і жытняй мукі. А зараз муку выкарыстоўваюць першага і другога гатунку, ад якой цеста не так добра падыходзіць. Таму сяляне тэхналогію вымушаны былі крышачку падкарэкціраваць. Дадаць дрожджы.

Шчодры вечар — добры час пажадаць дабрабыту суседзям, сябрам на ўвесь год. З гэтай нагоды маладыя ды старыя сяляне вечарам 13 студзеня ходзяць па хатах і спяваюць. 




— За настрой гаспадары хаты частуюць тым, што маюць, — хлебам, каўбасой, гароднінай. Грошы давалі і зараз даюць выпадкова, — нагадвае Вольга Іосіфаўна Пешка. — Што будзе, калі не адчынілі дзверы? На вуліцы гучна скажуць: «А в туй хаты нэма чого даты».

Акрамя традыцыйных адрасоў, жыхары Лукі наведваюць клуб. У апошнім ёсць нават краяведчы музейны пакой, які няспынна папаўняецца экспанатамі. Да 2012 года працавала няпоўная сярэдняя школа. У чэрвені 2014-га ў адным з яе будынкаў адкрылі каплічку. Менавіта там знаходзіцца Брацкая свечка, якую згодна з абрадам мужчыны вёскі раз у два гады пад Шчодрыка робяць у кагосьці ў хаце.

hanna.petrachenka@yandex.ru 

Фота аўтара

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.09.2019 21:14:42

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.