::
2013.04.12 — Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 3 красавіка 2013 г. / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 3 красавіка 2013 г.
Спасылка
Дата публікацыі
12.04.2013
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

3 красавіка 2013 г. ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

На разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны:

- Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці;

- Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а. г. Сакаўшчына і Ракаў);

- Абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Рада прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў  Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзеным элементам.


СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.12.2019 21:36:41

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.