::
2013.12.17 — Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца»
Спасылка
Дата публікацыі
17.12.2013
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» адбыўся ў Мінскім Палацы мастацтваў 14 снежня 2013 г. Конкурс арганізавалі Школа Традыцыйнага Мастацтва сумесна з  грамадскай культурніцкай кампаніяйі «Будзьма беларусамі!». Святочная падзея прадставіла ўсім зацікаўленым магчымасці і пляцоўку для ўдасканальвання танцавальнага майстэрства і для добрых сяброўскіх стасункаў, абмену досведам і інфармацыяй.

Поўны тэкст

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца»

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» адбыўся ў Мінскім Палацы мастацтваў 14 снежня 2013 г. Конкурс арганізавалі Школа Традыцыйнага Мастацтва сумесна з  грамадскай культурніцкай кампаніяйі «Будзьма беларусамі!». Святочная падзея прадставіла ўсім зацікаўленым магчымасці і пляцоўку для ўдасканальвання танцавальнага майстэрства і для добрых сяброўскіх стасункаў, абмену досведам і інфармацыяй.

У конкурсе прынялі ўдзел 36 танцавальных пар ад 16 да 64 год з розных рэгіёнаў Беларусі!


Акрамя мінскіх танцавальных пар, на конкурс прыехалі ўдзельнікі і выхаванцы вядомых ў Беларусі фальклорных гуртоў. Гэта танцоры заслужанага фальклорнага калектыва  “Сунічкі” Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў і народнага фальклорнага клуба “Кругаверць” з Лепеля, якія імкнуцца як мага паўней аднавіць мясцовую традыцыю. Удзельнікі узорнага калектыва фальклорнага мастацтва “Палескія плясуны” з горада Століна, танцавальныя пары з Ракава, Баранавіч і Асіповіч. Вельмі прыемна, што разам з моладдзю пагадзіліся прыехаць і танцоры старэйшага ўзросту з Капаткевічаў Петрыкаўскага раёну.

 Пераможцы:

1 месца

Семяніцкі Уладзімір Захаравіч, Яроміна Таццяна Васільеўна (г.п. Капаткевічы, Петрыкаўскі раён);

Пінязік Уладзіслаў, Атвіноўская Надзея (г. Мінск);

Якубецкі Андрэй, Літвінава Юлія (г. Мінск).


2 месца

Гарбачоў Юрый Уладзіміравіч, Чаропка Ірына Іванаўна (в. Пратасевічы, Асіповіцкі раён);


Шумаковіч Аляксей, Пальянава Наталля (г. Мінск);

Шыпкоў Віктар, Малама Антаніна (г. Мінск).

Акрамя конкурснай праграмы, удзельнікі ансамбля народнай музыкі, песні і танца “Лявоніха” і ўзорнага ансамбля танца “Верасок” Капаткевіцкага ГДК Петрыкаўскага раёна паказалі адметныя танцы сваёй мясцовасці.

Тацоры Школа традыцыйнага мастацтва зладзілі невялікі танцавальны майстар-клас у перапынку, падчас якога ўсе гледачы і удзельнікі маглі далучыцца да вывучэння старажытнага беларускага танца “МЯЦЕЛІЦА”.  Не прыходзілася сумаваць і падчас працяглых нарад экспертнай камісіі, усе жадаючыя дружна танчылі на конкурсным танцполе. Сярод гледачоў прысутнічалі не толькі аматары народных танцаў і мясцовыя спецыялісты, але і  прафесійныя харэографы з Санкт-Пецярбургу.

Аўтар ідэі конкурса — Мікалай Козенка – знакаміты этнахарэограф, нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, які ўжо шматразова выступаў у якасці ініцыятара, рэжысёра-пастаноўшчыка і балетмайстра шэрагу знакавых фальклорных фестываляў.

На конкурсе працавала дасведчанае і аўтарытэтнае журы: Мікалай Котаў – вядомы  танцор, балетмайстар, зьбіральнік і даследчык беларускага фальклора, стваральнік шырокавядомых тэлепраграм і абрадава-харэаграфічных пастановак. Аляксандр Лось – вядомы даследчык традыцыйнай музыкі і танцу, мастак, музыка, Любоў Сівурава – дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКІМ, Сяргей Выскварка – загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі», арганізатар летняй танцавальнай школы «Пятровіца»

У праграме конкурса танцоры выконвалі вядомыя і папулярныя беларускія танцы:  лявоніху, падыспань, кракавяк, какетку, польку імправізаваную, ночку, карапет, ва саду лі, барыню.

Праграму конкурса суправаджлі менскія інструменальныя капэлы: «На таку», «Дзвіна» і Васіль Васільевіч Семашкевіч – выдатны гарманіст з Любані, які, да таго ж, прэзентаваў на конкурсе музычны дыск з запісамі Любанскіх танцаў у яго выкананні.

Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і іншай інфармацыяй можна на сайце Школы традыцыйнага мастацтва ці ў суполцы Укантакце

Інфармацыя прадастаўлена Школай традыцыйнага мастацтва.

Фотасправаздача з конкурсу тут.

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.02.2023 14:58:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.