:: calculation
2014
Загаловак text
прэс-канференцыя па пытаннях НКС у Спораве Бярозаўскага раёна
Спасылка embed
Дата публікацыі date
04.03.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

Прэс-канференцыя па пытаннях аховы і папулярызацыі элемента нематэрыальнай культурнай спадчыны “Побытавы танец “Спораўская полька” прайшла ў цэнтры культуры і вольнага часу вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 22 лютага.

Поўны тэкст text

прэс-канференцыя па пытаннях НКС у Спораве Бярозаўскага раёна

Прэс-канференцыя па пытаннях аховы і папулярызацыі элемента нематэрыальнай культурнай спадчыны “Побытавы танец “Спораўская полька” прайшла ў цэнтры культуры і вольнага часу вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 22 лютага.Месяц таму, на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, падтрымана прапанова аб наданні Спораўскай польцы статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбылася з нагоды гэтай падзеі і з мэтай інфармавання жыхароў Бярозаўскага раёна.

Спораўская полька - гэта парны-гуртавы танец. Хоць адносіны ў пары паміж хлопцам і дзяўчынай  знешне сціплыя, адчуваецца ўнутраная энергія. Пры  змене напрамку руху ў коле заварожвае  адчуванне супольнасці:  кожны адказвае за тое, каб паспець за ўсімі.  Гульнёвы характар танца  адлюстраваўся не толькі ў рухах, калі кожная пара  намагалася вылучыцца як самая здатная да танцаў, а і ў прыпеўках. Напрыклад:

“Полька різва, полька  жвава, то на  лева, то на права”

“А я сваю Магдаленку ўлева-ўправа памаленьку”

У Спорава раней было столькі музыкаў, што адначасова маглі таньчыць на чатырох вуліцах  і на кожнай у некалькіх хатах. А на Каляды 2 тыдня дараду!! І зараз ніводнае свята ў вёсцы не праходзіць без полькі. Вось і ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, старшыня Спораўскага сельвыканкама А. В. Мартысевіч, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага  райвыканкама А. М. Быкава, дырэктар Спораўскай школы М. М. Ліпскі, дырэктар  Спораўскага цзнтра культуры Н. І. Пашкевіч, загадчыца аддзела традыцыйнай культуры Брэстскага метадычнага цэнтра Л. М. Быцко, харэограф з Мінска А. Г. Прохарава, атрымалі вялікую асалоду, танцуючы Спораўскую польку. Заводзіла танец і аддавала каманды моладзь Спораўскага фальклорна-этнаграфічнага ансамблю “Жураўка”. Разам з кіраўніцай гурта Валянцінай Іванаўнай Чайчыц удзельнікі “Жураўкі” займаюцца адраджэннем багатай спадчыны сваёй зямлі.

Жыхарка Спорава Пашкевіч  Вольга Ануфрыеўна 1937 г. н. Распавяла, што на гулянках, вяселлях, вячорках  усе, ад мала да вяліка,  гулялі польку. Хлопцы выбіралі дзяўчат, якія ўмелі добра гуляць польку: каб легка кружылася. Тым жа часам імкнуліся запрашаць дзяўчат са сваёй вуліцы. Танцор ці музыка даваў каманды, якіх у любой паслядоўнасці магло быць да 12. Усе астатнія каманды выконвалі. Дзецям дазвалялася прысутнічаць на танцах, яны назіралі за старэйшымі танцорамі, вучыліся.

Адным з пераймальнікаў Спораўскай полькі стаў узорны ансамбль народнага танца “Журавінка” з г. Белаазёрска. Балетмайстар гурта Алена Мікалаеўна Быковіч шмат зрабіла для таго, каб дзеці пераймалі не толькі фігуры танца, але і танцавальную манеру: паважлівую, ногі амаль не адрываюцца ад зямлі.

Алена Прохарава

Фота Іллі Свірына

СМІ app
Аўтар(ы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.11.2018 00:54:52

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.