:: calculation
2014
Загаловак text
Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1 чэрвеня 2014 г.
Спасылка embed
Дата публікацыі date
02.06.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

Фэст “Зялёныя святкі” прайшоў на сядзібе «Этнахутар» у Магілёве. Арганізатарамі выступілі РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Магілёўскі гарвыканкам.

Поўны тэкст text

Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1 чэрвеня 2014 г.

Фэст “Зялёныя святкі” прайшоў на сядзібе «Этнахутар» у Магілёве. Арганізатарамі выступілі РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Магілёўскі гарвыканкам.

Ужо другі год запар вучылі ўдзельнікаў куміцца бабулі з в. Цяхцін Бялыніцкага раёну. Вынікам даследчай працы Магілёўскай суполкі РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” стаў удзел у фэсце аўтэнтычнага гурта «Весялухі» з вёскі Касцюшкавічы Крычаўскага раёна. Бабулі прадэманстравалі спевы сваёй мясцовасці, здзівілі ступенню захаванасці аўтэнтычных строяў.

Паступова складаецца касцяк сталых удзельнікаў “Зялёных святак”, фэст набывае свае традыцыі. Майстры, што прыехалі другім разам, імкнуліся заняць тыя ж месцы, што і летась. Другі год удзельнічалі ў “Зялёных святках” гурты “Верабейкі” (цяпер – малодшы склад, “Жэўжык”) з Любані і “Калыханка” з Міханавічаў. Не дарма кажуць, што новы венік па-новаму мяце: са сцэны кіраўнік “Жэўжыкаў” Сяргей Георгіевіч Выскварка распавядаў, як малыя следам за музыкам Васілём Васільевічам Семашкевічам перайменавалі танец “Полька-абмен” у “Польку на 4 пальцы”, бо астатнія 6 пальцаў падчас выканання гэтай полькі на гармоніку не выкарыстоўваюцца. З танцаў, якія магілёўская публіка яшчэ не бачыла, запомніўся “Мікіта на ёмачніках”. Ёмачнікам на Любаншчыне завуць чапялу. Мабыць, патрэбнай колькасці ёмачнікаў “Жэўжыкі” не знайшлі, таму выкарысталі яшчэ і ухваты.

Майстар-класаў па танцах на працягу свята прайшло ажно 3. Сяргей Георгіевіч Выскварка паказаў танцы Любаншчыны і “На рэчаньку” з в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна. Бабулі з в. Касцюшкавічы Крычаўскага раёна – танцы сваёй мясцовасці, Уладзімір Аляксандравіч Ціханоўскі вучыў танцам в. Дубейкава Мсціслаўскага раёну.

Бабулі падчас танцаў выконвалі шмат прыпевак. Вось, напрыклад, словы пад танец “Яблачка”:

Ой, яблычка, куда ж ты коцісься,

Упадзёш у ручаёк, не вароцісься

Ой, яблычка, туда-сюда,

Няшчасная судзьба мая.

Ой, яблычка, і палавіначка,

Мая маць беларуска, а я ўкраіначка...

Уладзімір Аляксандравіч Ціханоўскі паказваў танцы, якія памятае з маленства, апавядаў, як праходзілі ў яго роднай вёсцы танцавальныя вечарынкі. УДубейкаве на вечарынцы выкарыстоўвалі адмысловы кій у рост чалавека, упрыгожаны навершам са стужак і кветак, які называлі “матка”. Пры дапамозе гэтага кія абіралі хлопца-кіраўніка вечарынкі, якога таксама звалі “маткай”. Адбывалася гэта так: хлопцы станавіліся ў кола, кій падкідалі дагары, нехта яго лавіў. Ад месца, за якое схапіўся той, хто злавіў, хлапцы па чарзе браліся рукамі, даходзячы такім чынам да самага верху кія. Чыя рука апыналася зверху, той і лічыўся “маткай”. “Матка” кіраваў вечарынкай, абвяшчаў танцы, залагоджваў супярэчнасці паміж удзельнікамі, раўняў кола. Паўнамоцтвы былі вялікія: “Мог і па азадку трэснуць, калі адставіш” ­ смяецца Уладзімір Аляксандравіч. Моладзь, што кепска ведала звычаі, парушала традыцыйныя нормы паводзінаў, у вёсцы звалі “паліціканы”, меючы на ўвазе “палітычны” ўплыў савецкай улады.

Майстар-клас по валянні даў на свяце Валянцін Зюлікаў з Дрыбіна. Дрыбінскае шапавальства мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. З рамёстваў, якія пакуль мала адноўленыя ў Беларусі, Настай Глушко прадэманстравала штампоўку па тканіне.

Алена Ляшкевіч

Фота з імпрэзы можна паглядзець тут.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2018 08:21:40

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.