::
2014.09.15 — Выстава “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях) / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Выстава “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях)
Спасылка
Дата публікацыі
15.09.2014
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

18 верасня а 15-й гадзіне ў Музеі старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2) адбудзецца адкрыццё выставы “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях). Аўтар ідэі і куратар выставы – І.Ю. Смірнова. Выстава будзе экспанавацца з 19 верасня па 20 лістапада 2014 г.

Поўны тэкст

18 верасня а 15-й гадзіне ў Музеі старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2) адбудзецца адкрыццё выставы “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях). Аўтар ідэі і куратар выставы – І.Ю. Смірнова. Выстава будзе экспанавацца з 19 верасня па 20 лістапада 2014 г.

Неглюбскі срой – адна з адметных культурных з’яў традыцыйнай культуры Беларускага Падняпроўя. Выразны касцюм з адмыслова аздобленай сарочкай, тканай хусткай і архаічнай панёвай захоўваў сваю цэласнасць да сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Прадстаўленыя на выстаўцы жаночыя і дзявочыя касцюмы неглюбскага строю дэманструюць асноўныя перамены, якія адбыліся ў XIX і XX стагоддзях.

Упершыню прадстаўлена рэканструкцыя жаночага касцюма з наміткай, які бытаваў у XIX стагоддзі. Комплекс кацюма з панёвай і хусткай, што склаўся на мяжы XIX-ХХ ст., меў шэраг варыянтаў, якія адлюстроўвалі паступовае засваенне новых прадметаў адзення. У 1930-я гады адбыліся апошнія буйныя змены ў неглюбскім строі:  шматколерная, цяжкая панёва-плахта саступіла месца андаракам. На прыкладзе прадстаўленых у эксапазіцыі дзявочых касцюмаў можна прасачыць асаблівасці адзення розных сацыяўзроставых груп:  падлеткаў, дзяўчын, нявест.

Акрамя касцюмаў на выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі 1930 – 1960-х гадоў з сямейных збораў. Большасць зроблена мясцовым фатографам Фёдарам Кавалёвым.

Выстава арганізавана пры садзейнічанні аддзела старажытнабеларускай культуры (загадчык Б.А. Лазука) і асабіста М.М. Віннікавай, кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (загадчык В.В. Калацэй), Рэспубліканскага маладзёвага грамадскага аб’яднання “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (старшыня Аляксей Глушко), этнаграфічнага музея СШ № 173 г. Мінска (дырэктар В.М.Якавец), фалькларыста і этнографа С.Г.Выскваркі, народнага майстра па вышыўцы Г.Р. Рудніцкай, жыхара в. Неглюбка І.Ц. Мельнікава.

 

Цэнтр даследаваняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў

Аддзел старажытнабеларускай культуры

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.06.2021 04:21:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.