::
2015.02.23 — Стрэчанне ў Новым Палессі / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Стрэчанне ў Новым Палессі
Спасылка
Дата публікацыі
23.02.2015
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

Свята Стрэчання 15 лютага адзначылі ў вёсцы Новае Палессе, што ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Удзень сабраўся гурт, які абышоў вёску з веснавымі песнямі, просячы блаславіць гукаць вясну. Асноўныя завадатаркі гэтага гурта – удзельніцы фальклорнага калектыву “Палескія напевы” мясцовага сельскага клуба, які сёлета адзначае сваё 15-годдзе і з’яўляецца адным з самых адметных на Гомельшчыне. Ён, акрамя таго, што годна носіць ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”, з’яўляецца захавальнікам мясцовага стылю выканання традыцыйных песень, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Поўны тэкст

Да свята прыбіраюць рознакаляровымі самаробнымі кветкамі елачку. Яе ўпрыгожваць, каб хутчэй прыйшла вясна: “Шоб так, як наша ёлочка хороша, шоб наша і жызнь была такая хороша!”.

Абыходзяць вёску з елачкай, асвечанымі свечкамі, абразом. Спяваюць вяснянкі і водзяць карагоды: па колу і змейкай – “крывы танок”:

Вы гуляйце, дзеўкі, не жалейце сілкі,

Ой, рано-рано, не жалейце сілкі.

Вы гуляеце, дай не знаеце,

Дай не знаеце, шо которой будзе,

Шо которой будзе, в восень замуж пойдзе.

В восень замуж пойдзе, да гуляць не пойдзе,

Ек добрый муж будзе – то й на юлку прыйдзе,

А ек паганый – край ворот постоіць,

Край ворот постоіць, ў шчыльку погледзіць.

Ў шчыльку погледзіць, горко заплачэ,

Горко заплачэ, дай у хату пойдзе.

Дзяўчынку, якая трымае елачку, некалькі хлопчыкаў пад веснавыя песні жанчын вязуць на санках да крыжа, што стаіць на ростанях у цэнтры вёскі. З просьбамі блаславіць і пажаданнямі здароўя, дабрабыту, міру елачку замацоўваюць на крыжы. Старую елачку, якая была на гэтым крыжы з мінулага году, спаляць на Вялікдзень.

Пасля танцаў і вясёлых прыпевак пад гармонік з бубнам усе разыходзяцца.

Каб былі лад і дабрабыт, гаспадыні гэтым днём, памаліўшыся, запальваюць асвечаныя свечкі і абыходзяць з імі свае хаты і падворкі.

Ірына Глушэц, 

загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Відэа са свята можна паглядзець тут.

Фотаздымкі размешчаны тут.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.06.2019 01:59:42

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.