::
2015.04.03 — Прэзентацыя кнігі Ларысы Мятлеўскай «Беларускі кулінарны сшытак №1» / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Прэзентацыя кнігі Ларысы Мятлеўскай «Беларускі кулінарны сшытак №1»
Спасылка
Дата публікацыі
03.04.2015
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

7 красавіка а 17.00 у музеі Я. Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі кулінарных рэцэптаў Ларысы Мятлеўскай «Беларускі кулінарны сшытак №1».

Поўны тэкст

7 красавіка а 17.00 у музеі Я. Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі кулінарных рэцэптаў Ларысы Мятлеўскай «Беларускі кулінарны сшытак №1».

У гаспадынь мінулых часоў быў добры звычай дзяліцца між сабой цікавымі кулінарнымі рэцэптамі, якія яны запісвалі ў сшыткі і захоўвалі на кухоннай паліцы, каб заўсёды мець іх пад рукой. Склала такі кулінарны сшытак і вядучая кулінарна-гістарычнага шоу «Беларуская кухня», этнограф Ларыса Мятлеўская. У кнігу ўвайшлі больш за 100 рэцэптаў старажытных беларускіх страў. Большасць рэцэптаў была знойдзена аўтаркай у падарожжах па Беларусі, а некаторыя з іх узяты са старажытных беларускіх кулінарных кніг і апрабаваны ў жыцці. Стравы, апісаныя ў кнізе лёгка гатаваць, паколькі яны маюць даступныя рэцэпты з наборам знаёмых кожнаму інгрыдыентаў. Асаблівая асалода мець магчымасць згатаваць некаторыя з іх у хатняй печы. Менавіта такія стравы маюць сапраўдны смак беларускай кухні. У наш час, калі жыццё беларускай гаспадыні вельмі змянілася, гатаванне ў печы стала рэдкасцю. Аднак стравы, што пералічаны ў кнізе, лёгка згатаваць, карыстаючыся сучаснай кухоннай тэхнікай.

У кнізе змешчаны беларускія народныя кулінарныя прымаўкі, каментарыі аўтаркі ў дачыненні да традыцыйных спосабаў гатавання, выбару і апрацоўкі прадуктаў, падачы іх да стала, а таксама тлумачальны слоўнік. У народзе кажуць: «Адзін з'еш хоць вала - адна хвала, а як станеш з людзьмі есць будзеш мець чэсць».

Некаторыя старонкі з кнігі можна паглядзець тут.

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя выданні
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.06.2019 05:42:32

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.