::
2015.12.07 — Дзесятае пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Дзесятае пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Спасылка
Дата публікацыі
07.12.2015
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

4 снежня завяршыла работу 10-е пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якое праходзіла ў Віндхуку (Намібія)

Поўны тэкст

4 снежня завяршыла работу 10-е пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якое праходзіла ў Віндхуку (Намібія)

Камітэт складаецца з прадстаўнікоў 24 дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і прымае рашэнні адносна мер па ахове вусных традыцый, формаў самавыяўлення і выканальніцкага мастацтва, звычаяў, рытуалаў і святаў, традыцыйных ведаў і навыкаў, звязаных з прыродай і навакольным светам, а таксама традыцыйных рамёстваў, якія ўяўляюць сабой нематэрыяльную культурную спадчыну.

На пасяджэнні былі прыняты 12 этычных прынцыпаў, накіраваных на прадухіленне любых праяў непавагі і незаконнага прысваення (маральнага, прававога або камерцыйнага) нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Яны прызнаюць важнасць вольнай і свядомай папярэдняй згоды мясцовых супольнасцей, паважаючы правы мясцовага насельніцтва на поўны і раўнапраўны ўдзел у любым працэсе, праекце і мерапрыемстве, якія могуць іх закранаць. Акрамя таго, яны прызнаюць вырашальную ролю мясцовых супольнасцей ў падтрыманні і кіраванні сваёй культурай і спадчынай.

Камітэт уключыў 5 элементаў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы (з 8 магчымых намінацый) і 23 элементы ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва (з 35 магчымых намінацый).

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, у цяперашні час налічвае 48 элементаў. Ён дапамагае дзяржавам-удзельніцам Канвенцыі мабілізаваць міжнародную супольнасць для забеспячэння перадачы гэтых культурных звычаяў з дапамогай ўдзелу зацікаўленых супольнасцей.

Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключае формы культурнага самавыяўлення, якія сведчаць аб разнастайнасці нематэрыяльнай спадчыны і дазваляюць павысіць дасведчанасць грамадскасці аб яго важнасці. На дадзены момант ён налічвае 338 элементаў.

Наступнае пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны будзе праходзіць з 28 лістапада па 2 снежня 2016 года ў Адыс-Абебе (Эфіопія).

Падрабязней аб выніках работы Камітэта на сайце http://www.unesco.org/new/ru/media-services/single-view/news/ethiopia_to_host_11th_meeting_for_the_committee_for_the_safeguarding_of_the_intangible_cultural_heritage/#.VmfjltKLRFS

СМІ
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.08.2019 07:52:21

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.