::
2016.03.10 — Юбілей заснавальніцы «БЕРАГІНІ» Беразоўскай Святланы Анатольеўны / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Юбілей заснавальніцы «БЕРАГІНІ» Беразоўскай Святланы Анатольеўны
Спасылка
Дата публікацыі
10.03.2016
Катэгорыя
публіцыстыка
Анатацыя

10 сакавіка 2016 года юбілейны дзень нараджэння адзначае Беразоўская Святлана Анатольеўна, загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці.

Поўны тэкст

10 сакавіка 2016 года юбілейны дзень нараджэння адзначае Беразоўская Святлана Анатольеўна, загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці.      Складана пералічыць усё, што зроблена Святланай Анатольеўнай за вялікі працоўны перыяд. А зроблена, безумоўна, шмат добрага, значнага і важнага. Пад кіраўніцтвам Беразоўскай С.А. у Акцябрскім раёне працуе 41 установа культуры. Па яе ініцыятыве пачалі сваю дзейнасць у раёне сетка ўстаноў культуры новай тыпалогіі, карцінная галерэя, раённы Дом рамёстваў, культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка», музычная школа ператворана ў школу мастацтваў.       Узровень якасці і стабільнасці самадзейнай мастацкай творчасці раёна вызначаюць дванаццаць калектываў са званнем “народны” і “узорны”. Дзесяць з іх былі створаны пры падтрымцы Беразоўскай С.А. Мерапрыемствы, якія праходзяць ў раёне, адрозніваюцца прафесіяналізмам, мастацкім густам, высокім арганізацыйным узроўнем.       Шмат намаганняў Святланы Анатольеўны скіравана на забеспячэнне захавання культурнай спадчыны, зберажэнне і развіццё нацыянальнай культуры, рост культурных дасягненняў раёна, фарміраванне духоўных і маральных асноў, развіццё мастацка-эстэтычнай дзейнасці насельніцтва.      Беразоўскай С.А. арганізавана даследчая дзейнасць па вывучэнню фальклорнай спадчыны раёна. Падчас этнаграфічных экспедыцый вывучалася абрадавая, танцавальная, песенная, рамесная творчасць, створаны картатэкі носьбітаў народных традыцый, аудыё- фота- відэаархівы народных святаў, абрадаў, рамёстваў. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову фестываля фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ», які заснаваны і існуе дзякуючы энтузіазму і натхненню Святланы Анатольеўны.       Кожныя два гады, пачынаючы з 1999-га, фестываль збірае ў гарадскім пасёлку Акцябрскі да тысячы ўдзельнікаў, якія прадстаўляюць лепшыя ўзоры традыцыйнай культурнай спадчыны сваіх раёнаў і абласцей. У 2004 годзе фестываль набыў статус рэспубліканскага і стаў праходзіць пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА.       Сёння ў нашай краіне «БЕРАГІНЯ» - адзіны сістэмны фестываль, які скіраваны на аўтэнтычныя формы народнай культуры, комплексную мастацкую адукацыю і выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі народнага мастацтва ва ўсіх яго каранёвых праявах. Фестываль грунтуецца на сканцэнтраваных ў традыцыйнай культуры адвечных чалавечых каштоўнасцях і параемнасці гэтых каштоўнасцей.      У 2016 годзе «БЕРАГІНЯ» зноў збірае сяброў з усёй Беларусі, з блізкага і далёкага замежжа. Да іх прыёму рыхтуюцца ўсе ўстановы культуры раёна пад кіраўніцтвам сваёй руплівай гаспадыні – Святланы Анатольеўны Беразоўскай. Вялікую ўдзячнасць за яе працу на ніве зберажэння і ўзбагачэння нацыянальнай спадчыны сёння выказваюць тысячы ўдзельнікаў фестывальнага руху.      Зычым Святлане Анатольеўне святочнага настрою, натхнення для новых творчых поспехаў, плёну ў працы, міру ў душы, здароўя і дабрабыту!                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                  Сябры, калегі і ўдзельнікі «БЕРАГІНІ»

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.08.2019 10:40:22

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.