::
2016.06.01 — Абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Спасылка
Дата публікацыі
01.06.2016
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

На сайце “Жывая спадчына Беларусі” у раздзеле Публікацыі змешчаны абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па якіх прынята рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. На працягу 2015 году такое рашэнне было прынята па чатырох элементах.

Поўны тэкст

Абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны

На сайце “Жывая спадчына Беларусі” у раздзеле Публікацыі змешчаны абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па якіх прынята рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. На працягу 2015 году такое рашэнне было прынята па чатырох элементах. Нагадаем, што гэта былі вясельная каравайная традыцыя вёскі Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў аграгарадку  Вяляцічы Барысаўскага раёна і спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, рэгіянальная традыцыйная кухня аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. З пачатку 2016 г. навукова-метадычная рада падтрымала прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці элементам НКС. Падтрымку атрымалі дзве прапановы з Брэсцкай вобласці – традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна і традыцыя памінання продкаў аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна, дзве прапановы з Гомельскай вобласці – абрад гукання вясны “Чырачка” у аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна і Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі Веткаўскага раёна, абрад заклікання дажджу вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Такім чынам, ужо больш 30 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны чакаюць пастановы Савета Міністраў аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.06.2021 04:06:45

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.