::
2016.05.29 — Не хварэйце, вышывайце! (фота) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Не хварэйце, вышывайце! (фота)
Спасылка
Дата публікацыі
29.05.2016
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

У Лошыцкім парку ў Мінску прайшоў кірмаш рамёстваў «Вясновы букет». Сонейка пякло ўжо не па-вясноваму, на дварэ — сапраўднае лета. З’ехалася больш за 300 удзельнікаў з усёй Беларусі.

Поўны тэкст

У Лошыцкім парку ў Мінску прайшоў кірмаш рамёстваў «Вясновы букет». Сонейка пякло ўжо не па-вясноваму, на дварэ — сапраўднае лета. З’ехалася больш за 300 удзельнікаў з усёй Беларусі.


Можа, ад таго, што ў медыя стала гучаць тэма геаметрычнага арнаменту, паболела рэчаў, зробленых па аўтэнтычных узорах. З рамёстваў са статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі можна было пабачыць валожынскія паясы, віцебскія маляваныя дываны, бярозаўскую птушку-абярэг, неглюбскае ткацтва.


Дзяўчаты з грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” прадэманстравалі рэгіянальныя строі, зробленыя сваімі рукамі. Кожная дэталь — узятая са старых фотаздымкаў ці “знятая” з музейных рэчаў. І любая майстрыха ахвотна распавядае пра “пашпарт” свайго адзення. Звычайна імкнуцца абіраць для ўзнаўлення рэчы з мясцін, адкуль паходзяць родныя.


Сустрэла знаёмых з усёй краіны, асабліва запомніўся дыялог:

— Добры дзень, Улляня Пятроўна! Як Ваша здароўе?— А добра!— Як Марыя Іванаўна, не хварэе?— Вышывае…
Вось нам, маладым, рэцэпт!

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.09.2019 22:33:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.