::
2013.01.21 — Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.) / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)
Спасылка
Дата публікацыі
21.01.2013
Катэгорыя
публіцыстыка
Анатацыя

Штогод 21 студзеня жыхары в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці збіраюцца разам, каб “цягнуць Каляду на дуба”. Абрад з’яўляецца завяршальным у шэрагу калядных свят.

Поўны тэкст

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)

Штогод 21 студзеня жыхары в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці збіраюцца разам, каб “цягнуць Каляду на дуба”. Абрад з’яўляецца завяршальным у шэрагу калядных свят.
Дамінанта абраду – ідэя провадаў персаніфікаванага свята – Каляды, якая рэалізуецца праз шэраг паслядоўных дзеянняў. На пачатку адбываецца падрыхтоўка і ўпрыгожванне матэрыяльнага ўвасаблення свята – снапка, які “апранаюць” у жаночае адзенне. Разам з заваранай у чыгунку куццёй, што ставіцца на сена ў рэшата, старым колам ці бараной Каляду на саначках вязуць да дуба за вёскай. Старое кола і снапок, якія захаваліся з мінулага года, скідваюць з дрэва і спальваюць, а на дуб усцягваюць новую Каляду (каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю), кола (каб буслы вяліся) і куццю – ахвяра душам продкаў. Далей пачынаюцца карагоды ды гульні, спевы, святочнае сталаванне…
У в. Новіны абрад быў адроджаны ў канцы 1990-х гадоў, аднак ніколі не знікаў з памяці мясцовых жыхароў.
Фотасправаздача:  Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.10.2019 22:39:56

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.