:: calculation
2013
Загаловак text
Дрыбінскія шапавалы
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
13.02.2013
Катэгорыя category
публіцыстыка
Анатацыя text

Творчасць майстроў-шапавалаў Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці адметна майстэрскім валоданнем унікальнай і рэдкай тэхналогіяй валяльнай здабычы.

Поўны тэкст text

Дрыбінскія шапавалы

Творчасць майстроў-шапавалаў Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці адметна майстэрскім валоданнем унікальнай і рэдкай тэхналогіяй валяльнай здабычы.

Валяльны промысел здаўна распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Магілёўшчыне захаваліся невялікія асяродкі патомных майстроў валяльнай справы, ці «шапавалаў» (лакальная назва), якія практыкуюць выраб валёнак, шапак-магерак, брылёў і інш. Адным з такіх асяродкаў з’яўляецца Дрыбінскі раён. Менавіта валянне шапак і дало саматужнікам назву «дрыбінскія шапавалы». Сёння на Дрыбіншчыне працуе больш за дзясятак майстроў-шапавалаў, якія захоўваюць і перадаюць рамяство сваім пераемнікам.

У запісах Е.Р. Раманава адзначаецца, што шапавальства на Дрыбіншчыне ўзнікла на пачатку ХVІІІ ст. Здаўна майстры карыстаюцца сваёй сакрэтнай мовай, якая атрымала назву «катруш­ніцкі лемязень». Выпрацавана яна была, каб трымаць у сакрэце прыёмы рамяства. Сёння лексічны склад таямнічай мовы шапавалаў налічвае 915 слоў.

Вырабы дрыбінскіх шапавалаў славяцца сваёй трываласцю і прыгажосцю, захапляюць сваім дэкорам. Гэта – галаўныя ўборы для мужчын шапкі-магеркі ў выглядзе каўпака або ўсечанага конусу і шапкі-брылі, а таксама цёплыя, па-май­стэрску зробленыя валёнкі.

Адметнай рысай шапавальства з’яўляецца адсутнасць складаных прылад працы. Нездарма пра шапавала кажуць: «Дзе шапавал стаў, там і яго стан».

СМІ app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.07.2018 05:40:36

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.