:: calculation
2013
Загаловак text
Традыцыя роспісу велікодных яек
Спасылка embed
Дата публікацыі date
31.03.2013
Катэгорыя category
публіцыстыка
Анатацыя text

Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят.

Поўны тэкст text

Традыцыя роспісу велікодных яек

Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят.

Для роспісу выкарыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – “шпілька” – палачка з цвічком у тарцы, пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дуба, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза.

Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых –  круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка. Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек. Традыцыйныя малюнкі на велікодных яйках у г.п. Сапоцкін выконваюцца па старажытных матывах: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзьмухаўцы), галінкі яліны.

Мясцовая майстрыха Антаніна Юрчэня пераняла майстэрства ад маці і перадала сваім вучаніцам – Ларысе Касіцкай і Алене Лашэвіч. Жанчыны карыстаюцца традыцыйнай тэхналогіяй роспісу, дзеляцца сакрэтамі “пісанак” з дзецьмі мясцовай школы, унукамі, гасцямі г.п. Сапоцкін праз майстар-класы і семінары, фестывалі, заняткі ў гуртках раённага Дома рамёстваў. Мясцовыя жыхары вельмі ганарацца і берагуць гэту старажытную традыцыю.

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі роспісу велікодных яек.

СМІ app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.11.2018 15:14:31

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.