::
2013.05.05 — АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)
Спасылка
Дата публікацыі
05.05.2013
Катэгорыя
публіцыстыка
Анатацыя

“Намскі” – такога слова ў слоўніку не знойдзеш. Але для жыхароў вёскі Аброва яно ёсць і мае вялікі сэнс. “Намскі” – значыць намі заложаны, нам дадзены.

Абрад праводзіцца ў чацвер Велікоднага тыдня, з’яўляецца адметным праяў­леннем лакальнай культурнай традыцыі в. Аброва Івацэвіцкага раёна.

Поўны тэкст

АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

“Намскі” – такога слова ў слоўніку не знойдзеш. Але для жыхароў вёскі Аброва яно ёсць і мае вялікі сэнс. “Намскі” – значыць намі заложаны, нам дадзены.

Абрад праводзіцца ў чацвер Велікоднага тыдня, з’яўляецца адметным праяў­леннем лакальнай культурнай традыцыі в. Аброва Івацэвіцкага раёна. Ён належыць да так званых «заветных празнікаў» ці аброчных дзён, свят, якія былі ўстаноўлены па абяцанні як падзяка або аброк Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мору, засухі і інш.

Першапрычынай устанаўлення свята ў в. Аброва з’явілася збаўленне вёскі ад хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася на пачатку ХХ ст. Тады, каб выратаваць сваіх дзяцей, жыхары вёскі  выканалі  тыповы для Заходняга Палесся аказіянальны абрад: вырабілі за адну ноч аброчны ручнік і разам з іконай Божай Маці здзейснілі хрэсны ход вакол вёскі, пасля чаго хвароба адступіла.

У сучасны перыяд гэта аброчнае свята захоўвае многія першапачатковыя традыцыйныя абрадавыя элементы, вербальныя тэксты і інш. Яно прымеркавана да чацвярга Велікоднага тыдня, які на Заходнім Палессі, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, здаўна з’яўляўся днём ушанавання памерлых і мае лакальныя назвы: «Наўскі чацвер», «Наўскае Вялікадне», «Паска ўмершых», «Помэналь­ніца», «Намскі Вялікдзень»  і  інш.

Абрад «Намскі Вялікдзень» для жыхароў вёскі з’яўляецца жывой і актуальнай традыцыяй, якая спалучае народныя абрадавыя элементы з хрысціянскай духоўнасцю, адлюстроўвае спецыфічна вясковую ментальнасць і сістэму каштоў­насцей канкрэтнай вясковай супольнасці.

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.08.2021 20:10:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.