Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў.
Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў.
У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны) у гэты дзень ужо больш за 1000 гадоў збіраюцца да святой «Блакітнай крыніцы», каб набраць вады з хрысцільні Вадохрышча сваіх продкаў.
Людзі, якія прыходзяць на свята бяруць удзел у хросным ходзе, малебне, асвячэнні крынічнай вады і купанні ў ёй. Cвятары хрысцяць малых дзяцей і дарослых. Завяршаецца свята наведваннем і пакланеннем асвячоным старажытным каменным валунам, што знаходзяцца на нерукатворнай паляне, дзе крыніца размешчана. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу +8º С, не замярзае зімой і не награваеццца летам.
Паломніцтва да «Блакітнай крыніцы» і свята 14 жніўня з’яўляюцца шырокамаштабнай культурнай з’явай, і з года ў год прыцягваюць увагу не толькі мясцовай супольнасці, якая лічыць гэту традыцыю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, перадае яе ад пакалення да пакалення, але і для насельнікаў іншых рэгіёнаў краіны.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.