16 лістапада 2013 г. супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры была праведзена экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
16 лістапада 2013 г. супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры была праведзена экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Экспедыцыі папярэднічала знаходка ў архіве Інстутута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі відэафільма 1962 г., які дэманструе выкананне народнай драмы "Цар Максіміліан" (па-мясцоваму – “Цары”) жыхарамі в Бялевічы.
Падчас экспедыцыі было праведзена апытанне мясцовых жыхароў, якія бралі ўдзел у дадзенай пастаноўцы ў сэрэдзіне мінулага стагоддзя. Яно выявіла шэраг унікальных фактаў, якія дапамогуць разгадаць загадку ўзнікнення ці не самага вядомага сёння ў Беларусі абраду “Калядныя цары”, што бытуе ў суседнім Капыльскім раёне і трапіў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова (ЮНЕСКА).
Інфармантам быў прадэманстраваны архіўны відэазапіс народнай драмы “Цар Максіміліян”. Па сведчаннях тэатразнаўцаў, народная драма “Цар Максіміліян” узнікла у XVII – пачатку XVIII ст., мела мноства варыяцый і ў шэрагу з такімі пастаноўкамі, як “Цар Ірад”, “Лодка”, сюжэты якіх перайшлі з батлеечных перформансаў, з’яўлялася найбольш папулярным драматычным творам на тэрыторыі Беларусі. Таму невыпадкова, што памяць мясцовай супольнасці захоўвае веды аб гэтай драме і сёння.
У час экспедыцыі ладзілася сустрэча з дырэктарам сярэдняй школы, што месціцца ў суседняй в. Лядна, Свірыдавай Вольгай Аркадзьеўнай і работнікамі сферы культуры раёна, якія з цікавасцю падтрымалі ідэю адраджэння традыцыі народнага тэатра на Случчыне – адным з цэнтраў тэатральнага мастацтва яшчэ ў XVIII ст.
Падрабязней пра “Калядныя Цары” тут.
Фотасправаздача: Экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці (16.11.2013)
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.