У пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У межах фестывалю адбыліся турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс танцавальтных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, выступы аўтэнтычных гуртоў, кірмаш народнай творчасці.
У пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У межах фестывалю адбыліся турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс танцавальтных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, выступы аўтэнтычных гуртоў, кірмаш народнай творчасці.
У турніры дзіцячых фальклорных калектываў перамог узорны фальклорны ансамбль “Цярэшкавы шчодрыкі” Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра (Акцябрскі раён, Гомельская вобласць). Дыплом III ступені заваяваў узорны фальклорны гурт “Купалачка” Дзмітраўскага філіала ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава” (Клічаўскі раён, Магілеўская вобласць). “Купалачка” з'яўляецца пераемнікам і захавальнікам абраду дзіцячага калядавання"Куры". Сярод дзіцячых танцавальных пар лепшымі сталі танцоры з Акцябрскага, Асіповіцкага, Петрыкаўскага, Клічаўскага, Лоеўскага, Любанскага раёна. Найбольш пераможцаў – з Гомельскай вобласці. Прайшоў і конкурс танцавальных пар сярод носьбітаў традыцый. Перамога дасталася пары з Капаткевічаў: Адаміч Васілю і Вабішчэвіч Галіне.
Фота з фестывалю можна паглядзець тут
Алена Ляшкевіч
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.