::
2014.12.20 — Абрад “насіць намётку” ў в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Абрад “насіць намётку” ў в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на
Спасылка
Дата публікацыі
20.12.2014
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

Да праваслаўнага дня святой Варвары ў в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на прымеркаваны абрад “насіць намётку”. На цяперашнім этапе абрад складаецца з малебна ля крыжа пасярод вёскі, шэсця з набытым у складчыну ўсёй вёскай кавалкам тканіны – “намёткай”, абразамі Святой Варвары, Маці Божай, Хрыста, драўляным крыжом і ліхтаром-лампадкай па вёсцы. 16 снежня абрад завяршаецца малебнам у адной з хат. 17 снежня намётку нясуць у царкву г. Глыбокае, дзе пакрываюць вялікі абраз Святой Варвары.

Поўны тэкст

Абрад “насіць намётку” ў в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на

Да праваслаўнага дня святой Варвары ў в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на прымеркаваны абрад “насіць намётку”. На цяперашнім этапе абрад складаецца з малебна ля крыжа пасярод вёскі, шэсця з набытым у складчыну ўсёй вёскай кавалкам тканіны – “намёткай”, абразамі Святой Варвары, Маці Божай, Хрыста, драўляным крыжом і ліхтаром-лампадкай па вёсцы. 16 снежня абрад завяршаецца малебнам у адной з хат. 17 снежня намётку нясуць у царкву г. Глыбокае, дзе пакрываюць вялікі абраз Святой Варвары. У царкве прынята віншаваць адно аднаго са святам, прасіць прабачэння. Амаль на кожным этапе абраду пад намёткай могуць прайсці ахвочыя мець здароўе і дабрабыт. На намётку кладуць грошы, што ахвяруюцца потым царкве.

У сваім развіцці абрад прайшоў некалькі этапаў. Пааўся з абыдзённага рытуалу, які пасля пазбаўлення вёскі ад няшчасцяў стаў штогадовым. Калі гэта адбылося ўпершыню, дакладна не вядома. Але ў канцы ХІХ ст. абрад ужо праводзіўся штогод. Вырабу палатна-намёткі за адну ноч не памятаюць сёння нават старэйшыя жыхаркі Старых Шунеўцаў. На памяці бабуль 1930-1940-х гг. нараджэння палатно ўжо куплялася ў складчыну, не вытыкалася.

У апошнія гады абрад зазанаў моцны ўплыў праваслаўнай царквы. Пытанне аб яго ўнясенні ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь эксперты пакідаюць адкрытым, кажуць аб фактычным стварэнні новай традыцыі (яшчэ 3 гады таму на намётку ў шунеўцы праваслаўных святароў жыхары не запрашалі).

Больш пра гісторыю абраду можна пачытаць тут.

Нагадаем, што ў Глыбоцкім раёне ўжо знаходзяцца пад аховай дзяржавы некалькі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны: тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы МацюковаТрадыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына. Глыбокае з’яўляецца адным з месцаў бытавання Традыцыйнага мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я. Акрамя таго, на каталіцкае свята Спаслання Духа Святога на апосталаў праходзіць абрад “насіць намётку” у в. Папшычы, што з’яўляецца мадыфікацыяй абыдзённага абраду, як і абрад з в. Старыя Шунеўцы.

Падчас экспедыцыі, праведзенай у Глыбоцкі р-н 16-18 снежня Інстытутам культуры Беларусі сумесна з Акадэміяй навук і РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, высветлілася, што ў раёне чакае сваёй чаргі для афармлення дакументаў на статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыя шанавання святой крыніцы у в. Чарневічы. Акрамя таго, вялікі патэнцыял для набыцця статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці мае тэхніка круглага пляцення паясоў.

Алена Ляшкевіч.


Фотасправаздача:  Абрад "Насіць намётку" (в. Старыя Шунеўцы Глыбоцкага р-на), 16-17 снежня 2014 г.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.08.2019 02:04:50

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.