::
2015.03.09 — Вам “лавачку” ці “лучку”? / Будзьма Беларусамі (budzma.org)
Загаловак
Вам “лавачку” ці “лучку”?
Спасылка
Дата публікацыі
09.03.2015
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

11 сакавіка а 18-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Пярмінавай “Бісерапляценне ў беларускай традыцыі” ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (будынак Пушкінскай бібліятэкі, ст. м. “Плошча Якуба Коласа”, вул. Гікалы, 4). Кніга выйшла ў серыі “Майстроўня” Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Поўны тэкст

Вам “лавачку” ці “лучку”?

11 сакавіка а 18-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Пярмінавай “Бісерапляценне ў беларускай традыцыі” ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (будынак Пушкінскай бібліятэкі, ст. м. “Плошча Якуба Коласа”, вул. Гікалы, 4). Кніга выйшла ў серыі “Майстроўня” Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. У гэтай жа серыі раней выдадзеныя кнігі В. І. Селівончык “Ткацтва на дошчачках” і М. М. Віннікавай “Гарсэт, кабат, шнуроўка…”

Чым адметная кніга Вольгі Пярмінавай “Бісерапляценне ў беларускай традыцыі”?

– Прыводзяцца факты па гісторыі бісеру на беларускіх землях, якія раней не разглядаліся комплексна.

– Упершыню публікуюцца звесткі аб бісерных упрыгожаннях Пасожжа з палявых дзённікаў М. Ф. Раманюка, стваральніка альбома “Беларускае народнае адзенне”.

– У кнізе шмат ілюстрацый: старых і нядаўніх фотаздымкаў жаночых строяў, дэталяў вырабаў з бісеру.

– Выданне змяшчае схемы і парады, якія дазволяць самастойна зрабіць бісерную “кружку”. Ці “лавачку”. Ці “лучку”, тут ужо каму якая назва больш падабаецца.

Некаторыя цікавосткі з кнігі:

1. Бісер і пацеркі вядомыя на тэрыторыі Беларусі з ранняга Жалезнага веку. Бісерныя маністы археолагі знаходзяць падчас раскопак па ўсёй краіне.

2. На знакамітай урэцкай шкломануфактуры, адзінай у Рэчы Паспалітай, што займалася вытворчасцю люстэркаў, выраблялі і бісер.

3. Найбольш яскравыя спосабы выкарыстання бісеру сустракаюцца ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах.

4. У Ветцы бісерам нароўні з галаўнымі ўборамі і адзеннем вышывалі нават абразы.

5. Для шыйнага ўпрыгожання з бісеру ў веткаўскіх і брагінскіх гаворках зафіксавана каля 10 назваў: “гарлячка”, “пляцёнка”, “падгорнік”, “кружка”, “лавачка”, “лучка”, “маніста”, “наміста”, “каралі”, “занізкі”.

Алена Ляшкевіч

 

Ілюстрацыі з  сямейнага архіва І. Ц. Мельнікава, архіва Веткаўскага музея народнай творчасці і праекта навуковай рэканструкцыі неглюбскага строю І. Ю. Смірновай і М. М. Віннікавай (фота М. і К. Аракчэевых)

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя выданні
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.08.2019 10:56:15

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.