Выйшла з друку кніга беларускай даследчыцы, кандыдата філалагічных навук у галіне фалькларыстыкі Алены Ляшкевіч «Традыцыйны каляндар: нарысы».
Кніга складаецца з навукова-папулярных артыкулаў, якія Алена Ляшкевіч напісала, працуючы журналісткай цягам 2014–2021 гг. З гэтых нарысаў чытач атрымае ўяўленне пра ўсё гадавое кола ў беларускай традыцыйнай культуры.
«Пад адной вокладкай сабраныя нарысы пра свята, якія пісаліся са зваротам да вялікага кола навуковай літаратуры і палявых матэрыялаў, а таксама рэпартажы з выездаў на святкаванні ў асобныя вёскі. У некаторых тэкстах ідзе гаворка не толькі пра беларускую культуру. Абрады разглядаюцца на агульнаеўрапейскім фоне. Некалькі тэкстаў прысвечаны параўнанню беларускіх і польскіх свят», — адзначаецца ў анатацыі да кнігі.
З артыкулаў можна даведацца пра асаблівасці адзначэння традыцыйных святаў у розных рэгіёнах Беларусі. Аўтарка таксама звяртае ўвагу на экалагічныя праблемы, звязаныя з некаторымі святамі, да прыкладу, традыцыю выкарыстання штучных кветак на Дзяды, і дае парады, як можна праводзіць святы без шкоды для прыроды. У якасці ілюстрацый у кнізе змешчана амаль 400 экспедыцыйных фотаздмкаў Алены Ляшкевіч. Таксама кніга аздоблена малюнкамі Рамана Плавінскага.
Рэдактар — Таццяна Лапцёнак. Са зместам кнігі можна пазнаёміцца тут.
Кнігу ўжо можна набыць у краме «Акадэмкніга».
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.