::
2017.04.18 — Валачобнікі вяртаюцца. Як на Наваградчыне аднаўляюць забыты абрад / Belsat / Белсат — тэлеканал
Загаловак
Валачобнікі вяртаюцца. Як на Наваградчыне аднаўляюць забыты абрад
Спасылка
Дата публікацыі
18.04.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Калісьці ў пасёлку Ацмінава Наваградскага раёну Вялікодныя святы ў мясцовых жыхароў асацыявалася перш за ўсё з радасным прыходам да гаспадароў гуртоў валачобнікаў з адмысловымі велікоднымі спевамі і віншаваннямі. Цяпер традыцыю спрабуюць адрадзіць.

Валачобнае свята да позняга сярэднявечча было наўпрост звязанае з пачаткам земляробчых працаў. У тыя часы мужчыны збіраліся разам, каб прайсціся па вёсцы ды заспяваць для гаспадароў адмысловыя валачобныя песні. Лічылася, што абрад гэты спрыяе ўрадлівасці і абараняе ад розных няшчасцяў. Гаспадары, пачуўшы валачобнікаў, адорвалі іх каўбасамі, яйкамі і хлебам.

         
Паступова, з узмацненнем уплыву хрысціянскай царквы, валачобны абрад стаўся прымеркаваны да Вялікадня. Таксама згубіўся і магічны сэнс – цяпер гэта забаўляльны элемент свята.

 

У камуністычныя гады валачобніцкая традыцыя ў Ацмінава была паступова страчаная, але не цалкам: мясцовы энтузіяст Андрэй Кіслы паспеў назбіраць тэксты вясковых велікодных песняў. З аднадумцамі яму два гады таму ўдалося адрадзіць валачобніцкі абрад. У адноўленым валачобным гурце ёсць свой гарманіст і механоша, які збірае падзякі гаспадароў у вялізны ўпрыгожаны кошык.

Адметна, што калі валачобнікі два гады таму ізноў пачалі абыходзіць вёску, апынулася, што шматлікія яе жыхары яшчэ не забыліся на традыцыю! Некаторыя з мясцовых часам нават запрашалі за стол і кілішак.

Падабаецца абрад і дзеткам, якія часам просяць бацькоў спецыяльна прыехаць на Вялікдзень да бабулі ў Ацмінава.


Нягледзячы на тое, што сучасныя ацмінавскія валачобнікі пакуль што спяваюць толькі адну валачобную песню, а не некалькі, як іх продкі, усё ж Ацмінава пацвярджае ідэю аб тым, што мясцовая ініцыятыва можа нават без падтрымання звонку адраджаць нашую традыцыйную культуру.

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.09.2023 15:39:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.