::
2021.01.08 — Майстар са сваім гучаннем / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Загаловак
Майстар са сваім гучаннем
Спасылка
Дата публікацыі
08.01.2021
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст
Cпецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета быў уганараваны майстар народных мастацкіх рамёстваў Мар’ян Скрамблевіч. Самабытны майстар з’яўляецца супрацоўнікам Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, філіяла Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.

 

/i/content/pi/cult/832/17744/8.jpg

Па словах Мар’яна Антонавіча, шлях у культуру ў яго распачаўся даўно, яшчэ за савецкім часам, калі будучы майстар працаваў у гродзенскім аўтобусным парку № 1. Тут ён каля 30 гадоў кіраваў самадзейным хорам, які ў свой час быў нават дыпламантам усесаюзнага конкурсу.

— Тады тут, у аўтапарку, працавалі ўнікальныя майстры, якія і дапамаглі змайстраваць першую дудачку, — адзначыў Мар’ян Скрамблевіч. — Пасля гэтага, сур’ёзна захапіўшыся тэмай, перачытаў шмат літаратуры. А потым выбіраў і шукаў у лесе ды на балоце матэрыял для інструментаў, майстраваў, перайначваў, нешта пачынаў зноў… Так паступова і пачалося маё сяброўства з інструментамі, якіх адрамантаваць і зрабіць давялося ў жыцці нямала.

Як кажа Мар’ян Антонавіч, інструменты ён робіць з розных парод дрэва, бо кожнае з іх мае свой характар і непаўторнае гучанне. Напрыклад, яму даводзілася вырабляць інструменты і з сібірскага кедру, і з інданезійскага бамбуку, не кажучы ўжо пра беларускія асіну, вольху ці дуб.

Яшчэ адно захапленне майстра — аднаўленне музычных інструментаў. Дзякуючы намаганням Мар’яна Антонавіча, другое жыццё атрымалі дзясяткі баянаў, старадаўняя скрыпка ды некаторыя іншыя інструменты.

Разьбяр, паэт, кампазітар, віртуозны выканаўца, эксперыментатар і проста сціплы мудры чалавек Мар’ян Скрамблевіч сваю майстэрню абсталяваў у бацькоўскай хаце, а ў Цэнтры культуры стварыў музейны пакой, дзе ў далечыні ад гарадской мітусні захоўваюцца звыш 300 музычных інструментаў.

Сёння многія музычныя вырабы самабытнага майстра ёсць у фальклорных калектывах і ў музеях Беларусі, навучальных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях у ЗША, Канадзе, Францыі, Аўстрыі, Германіі. Творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з Адэльска Гродзенскага раёна ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. А яшчэ ён сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, удзельнік міжнародных конкурсаў, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна, лаўрэат прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны”, а яго прозвішча можна адшукаць і ў энцыклапедыі “Беларускі фальклор”.

Мяркую, пра творчасць Мар’яна Скрамблевіча мы яшчэ не раз раскажам на старонках “Культуры”. Бо, як я зразумеў з гутаркі са славутым майстрам, пра сваю працу ён можа расказваць доўга, аўтарытэтна і з веданнем справы. Што ж, гэта, прынамсі, яшчэ раз паказвае на прафесіяналізм Мар’яна Антонавіча і яскрава гаворыць пра яго адданасць свайму ўлюбёнаму захапленню — адраджэнню традыцый вытворчасці музычных інструментаў.

 

 

 

 

 Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧаглядальнік газеты "Культура"
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.05.2021 22:21:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.