::
2021.01.13 — Са Старым Новым годам! / Беларускае Радыё Рацыя (racyja.com)
Загаловак
Са Старым Новым годам!
Спасылка
Дата публікацыі
13.01.2021
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

З 13 па 14 студзеня праваслаўнае Падляшша сустракае Стары Новы год. Гістарычна гэты дзень называлі па-рознаму: Гагатуха, Багаты вечар, Маланка, Шчодры вечар. Сваімі ўспамінамі пра тое, як раней падляшукі адзначалі гэтае свята, падзяліўся вядоўца Беларускага Радыё Рацыя Міхал Андрасюк: –  З дзяцінства памятаю як вечар шалёны, калі мы, дзецюкі, маглі рабіць што  заўгодна – знесці камусьці фортачку і закінуць у глыбокі снег, сані на дах стадолы здаралася закінуць. Былі і высыпаныя саломай ці сенам сцежкі ад хлопца да дзяўчыны. Такім чынам заяўлялі ўсяму свету, што гэты хлопец ходзіць да гэтай дзяўчыны.
Сёлета з-за пандэміі Стары Новы год можа прайсці без калядоўшчыкаў і сустрэчаў з сябрамі. Таму Беларускае Радыё Рацыя запрашае ўсіх у бліжэйшую сераду а 20-й вечара па беларускім часе альбо а 18-й па польскім далучыцца да „Падляшскага канцэрту пажаданняў на Шчодры вечар”, каб павіншаваць родных і весела сустрэць Стары Новы год. Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя


СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.09.2021 08:07:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.