::
2019.10.04 — На Ушаччыне захаваліся фрагменты вадзянога млына / Газета "Звязда" (zviazda.by)
Загаловак
На Ушаччыне захаваліся фрагменты вадзянога млына
Спасылка
Дата публікацыі
04.10.2019
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Вадзяны млын у вёсцы Замошша Ушацкага раёна быў пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя з чырвонай цэглы, у тым месцы, дзе рака Ушача выцякае з возера. Гэта была прыватная вытворчасць багатага гаспадара.

На жаль, да нашага часу млын – як помнік гаспадарчай пабудовы дайшоў у занядбалым, амаль знішчаным  стане – засталіся адно напалову разбураныя сцены. Запруда, турбіна і млыноўскае начынне таксама былі парушаны, а вада сцякала па каменнях ад умацаванняў.

Напачатку новага стагоддзя ў млына з’явіўся новы гаспадар, які надбудаваў сцены і ўзвёў дах. Будынак млына цяпер выконвае функцыю жыллёвага памяшкання.

Млын у Замошшы застаўся толькі адзін у самым азёрным раёне краіны: на Ушаччыне налічваецца амаль трыста прыродных вадаёмаў, большасць з якіх звязвае рака Ушача.

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.01.2021 08:39:36

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.