::
2019.10.29 — Арнамент як натхненне / Газета "Звязда" (zviazda.by)
Загаловак
Арнамент як натхненне
Спасылка
Дата публікацыі
29.10.2019
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

У Сенненскім доме рамёстваў ганарацца, што працягваюць традыцыі ткацтва і вышывання найлепшых майстроў, сярод якіх была і стваральніца арнаменту на беларускім дзяржаўным сцягу Матрона Маркевіч. У калекцыі ўстановы захоўваецца копія ўзору ручніка, вышытага рукой самой Матроны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Сучасныя народныя майстры Сенненшчыны аднавілі мясцовы жаночы і мужчынскі строі, першымі ў Віцебскай вобласці стварылі, можна сказаць, унікальную калекцыю.


— У калекцыі, якую паказваем нашым наведвальнікам, ужо сорак строяў: трыццаць жаночых і дзесяць мужчынскіх, — расказвае Вольга КВАШКО, дырэктар і майстар Дома рамёстваў.

Калісьці Сянно было сапраўдным цэнтрам ганчарства, і ў Доме рамёстваў працуе майстэрня, у якой шчыруе муж Вольгі Яўгенаўны Уладзімір КВАШКО. Таму і было вырашана, што для фотаздымка майстравітая сям'я Квашко прадэманструе свае творы — і народныя касцюмы, і гліняны традыцыйны посуд — каля адной з адметных крыніц горада, помніка прыроды — крыніцы «Пяшчанка».

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.04.2020 16:25:29

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.