У мінскім Палацы мастацтва праходзіць выстаўка пад назвай «Залессе».
Яна ў сваім родзе незвычайная, бо на адной пляцоўцы спалучаюцца розныя віды і жанры выяўленчага мастацтва — ад жывапісу і графікі да фатаграфіі і этнаграфіі. Этнаграфія прадстаўлена народнымі музычнымі інструментамі — сурмой, дудой, лірай, цымбаламі і скрыпкай, што зроблены рукамі жыхара Валожыншчыны, мастака і музыкі Алеся ЛАСЯ (на фота). У экспазіцыі два аўтары: акрамя самога Алеся прадстаўлены творы светлай памяці мастачкі Яўгеніі Ліс. Назва «Залессе» паходзіць ад славутай вёскі Смаргонскага раёна, у якой на пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя маладыя мінскія мастакі, пакінуўшы горад, пачыналі сямейнае і творчае жыццё. Алесь і Яўгенія першыя ў Беларусі адрадзілі батлеечную традыцыю, сталі шукаць аўтэнтычных музыкаў, фатаграфаваць іх, пераймаць аўтэнтычную ігру, рабіць музычныя інструменты. Калекцыя ўнікальных фатаграфій зрабіла экспазіцыю больш атмасфернай і жывой.
— Гэтая выстаўка ў першую чаргу прысвечана Яўгеніі Ліс, яе таленту і творчай спадчыне, — кажа арганізатар і аўтар Алесь Лось.
На адкрыцці майстар і мастак разам з іншымі музыкамі выконваў народныя танцавальныя мелодыі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.