::
2019.04.17 — Як праводзяць абрад «Ваджэнне Сулы» / Газета "Звязда" (zviazda.by)
Загаловак
Як праводзяць абрад «Ваджэнне Сулы»
Спасылка
Дата публікацыі
17.04.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Абрад «Ваджэнне Сулы» ў Гомельскім раёне цяпер атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Фота: yesbelarus.com

Фота: yesbelarus.com

«Ваджэнне Сулы» ў Гомельскім раёне праводзяць на другі дзень Вялікадня. Сёлета абрад адбудзецца 29 красавіка. Пасля Велікоднай літургіі ў Свята-Кацярынінскай царкве вёскі Гадзічава жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог каля храма і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды — «танкі». Узяўшыся пад рукі, шэрагамі ідуць з песняй «Як ішла Сула», а затым з прыпеўкамі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы, уздоўж старога Кацярынінскага шляху. У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абходу вёскі, «танкі» паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца абрадавымі спевамі, гульнямі і прыпеўкамі пад гармонік. На ўсім шляху да Сулы далучаюцца ахвотныя. Завяршаецца абрадавае свята каля сельскага Дома культуры сумесным частаваннем і гуляннем.

Як расказала вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц, абрад заўсёды быў скіраваны на забеспячэнне добрай ураджайнасці, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі — маланкі:

— У Суле аб'ядноўваюцца дзве суседнія вёскі — Гадзічава і Маркавічы — і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі. Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў.

Штогадовае правядзенне абраду «Ваджэнне Сулы» ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна было перапынена ў 1967 годзе мясцовымі ўладамі і адноўлена праз 40 гадоў, у 2007-м намаганнямі энтузіястаў пры падтрымцы супрацоўнікаў Маркавіцкага дзіцячага садка — сярэдняй школы.

Цяпер пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (ад 19 сакавіка 2019 г. № 16) абраду нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэты абрад стаў 11-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Карагоды з Сулай

 
СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.09.2021 21:06:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.