::
2019.02.15 — Говорят, если зимой ко льду на Вилейском водохранилище приложить ухо, можно услышать церковные колокола / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
Говорят, если зимой ко льду на Вилейском водохранилище приложить ухо, можно услышать церковные колокола
Спасылка
Дата публікацыі
15.02.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Містычны звон

Ёсць у мясцовых жыхароў некалькі тлумачэнняў гэтай загадкавай з’явы. Адна з версій — проста ў раёне шмат святынь. На цэнтральнай плошчы Вілейкі ўсяго ў некалькіх метрах адна ад другой стаяць галоўныя з іх. Беласнежная царква святой Марыі Егіпецкай пабудавана тут у 1865 го-дзе ў стылі старажытнага дойлідства. Яе праект заказаў знатны рускі памешчык. Некалі на вежы царквы нават біў гадзіннік. Што дзіўна, царква ніколі не зачынялася. І не перабудоўвалася.


Іншы лёс у касцёла Узвіжання Святога Крыжа. Ён з’явіўся на плошчы ў 1913 годзе. У савецкія часы ў касцёле размясцілі склад с цукеркамі, крупамі і алкаголем. Вітражы забілі жалезнымі лістамі, а фрэскі замазалі фарбамі. Але нанесеная на цэмент фарба ўжо праз два гады пачала асыпацца, а замаляваны вобраз Хрыста павольна стаў праяўляцца на сценах касцёла. Замажуць — а ён зноў з’явіцца. У сямідзясятых касцёл рэканструявалі. Ва ўлады проста не было іншага выхада — з якога б боку ні заязджалі ў горад, касцёл з высокімі гатычнымі вежамі першым кідаўся ў вочы.

Ёсць і іншая версія паходжання звону з-пад лёду. Кажуць, гэта адгукаюцца вёскі, што былі затоплены падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча. Пад вадой знікла дзевяць населеных пунктаў раёна. Іх насельніцтва вымушана было пакінуць гэтыя мясціны. Але памяць пра бацькоўскую хату не давала спакою. Былыя жыхары Рыбчыны сталі ладзіць сустрэчы непадалёк ад месца, дзе раней знаходзілася іх вёска. З’явіўся памятны камень. Традыцыю рыбчынцаў перанялі жыхары іншых затопленых вёсак. А пасля ідэю энтузіястаў падхапілі мясцовыя ўлады, вядомы краязнаўца Анатоль Рогач і архітэктар Анатоль Капцюг. Каб увекавечыць населеныя пункты, што зніклі ў Вілейскім раёне за апошняе стагоддзе, стварылі мемарыял “Памяці былых вёсак”. Ён нагадвае не толькі пра затопленыя, але і пра спаленыя падчас вайны ці страчаныя па іншых прычынах населеныя пункты. Усяго іх больш за 250.

mila@sb.by

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.08.2021 17:24:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.