::
2018.12.27 — Как встречали Новый год наши предки? / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
Как встречали Новый год наши предки?
Спасылка
Дата публікацыі
27.12.2018
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

Без мандарынаў і шампанскага

Для чалавека традыцыйнай культуры, які жыў выключна па сонечным календары, змена лічбаў не адыгрывала ніякай асаблівай ролі. Важкім быў пачатак новага жыццёвага перыяду. Менавіта пераход ад аднаго земляробчага цыклу да другога і адзначалі нашы продкі падчас другой, багатай куцці (католікі — 31 снежня, праваслаўныя — 13 сту-дзеня). Свята называлі таксама Шчодрай куццёй, Шчодрыкам, Шчодрым вечарам.

ФОТА МАКСІМА ВЕЧАРА

Напярэдадні свята стараліся вычысціць хату і падворак, зняць павуцінне з усіх куточкаў, вымыць столь. Нашы бабулі і дзядулі лічылі, што павінны ўступіць у новы год чыстымі. Вось чаму першае навагодняе ўмыванне не прапускаў ніхто. Прычым нашы продкі не проста ўмываліся — у посуд клалі медныя або залатыя грошы, каб на працягу ўсяго года быць моцнымі і прыгожымі, а срэбныя — каб твар быў чыстым і светлым.

На старажытны Новы год дзеці праводзілі абрад засявання. Заходзілі ў хаты з торбачкамі, поўнымі зерня жыта, аўса, ячменю, спявалі калядкі, рассыпалі па падлозе па жменьцы зерня кожнага гатунку і гучна прыгаворвалі: “Сею, сею, засяваю! З Новым годам паздраўляю!” За выкананне рытуалу, які абяцаў гаспадарам багаты ўраджайны год, дзяцей адорвалі ўсялякімі прысмакамі: кавалкам каўбасы, сушанымі ягадамі, арэхамі і гэтак далей.

Не абыходзілася свята і без багатага святочнага стала. Лічылася, якім ён будзе на Новы год, такім дастаткам давядзецца цешыцца ў наступным годзе. Вядома, не было тут ні мандарынаў, ні салата “Аліўе”, затое ў дастатку — каўбаса, масла, сыр, бліны, верашчака, гародніна, грыбы, рыба. Замест шампанскага пілі піва, кампоты, сыту — разбаўлены ў халоднай вадзе мёд.

За сталом праводзілі цікавы рытуал. За 15 хвілін да Новага года старэйшы ў сям’і браў невялікую гліняную пасудзіну, напоўненую вадой, і ставіў яе на сярэдзіну стала. Усе працягвалі левую руку і хвіліну трымалі яе над гэтай пасудзінай, аддаючы ёй у сваіх думках усё самае дрэннае, што здарылася з імі ў годзе, які заканчваецца.

А пасля вылівалі ваду з усімі бедамі ў акно. Апоўначы зноў напаўнялі посуд вадой, і ўжо працягвалі над ім правую руку, прамаўляючы пра сябе пажаданні дабра, здароўя, поспехаў і сямейнага дабрабыту. Праз хвіліну рытуальную чашу пускалі па кругу, і кожны выпіваў сваю “долю пажаданняў”.

mila@sb.by
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.08.2021 11:29:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.