::
2019.04.26 — В Гомельской области на второй день Пасхи будут водить Сулу / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
В Гомельской области на второй день Пасхи будут водить Сулу
Спасылка
Дата публікацыі
26.04.2019
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

«Танкі» на дарозе

Абрад «Ваджэнне Сулы» праводзіцца штогод у вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна на другі дзень Вялікадня. Сёлета свята пройдзе 29 красавіка. На некалькі дзесяцігоддзяў традыцыя вадзіць Сулу была прыпынена. Але яе ўдалося аднавіць у 2007 годзе дзякуючы намаганням мясцовых энтузіястаў пры падтрымцы ДУА «Маркавіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа».
 GP.BY Абрад настолькі старажытны і адметны, што ў сакавіку яго прызналі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Кажуць, Сулу вадзілі ў гэтай мясцовасці спрадвеку, лічачы, што правядзенне гэтага веснавога абраду забяспечвае добрую ўраджайнасць, спрыяе здароўю, засцерагае ад маланкі.

Удзел у абрадзе, як правіла, прымаюць дзяўчаты і маладыя жанчыны, апранутыя ў нацыянальныя строі. Пачынаецца свята ў вёсцы Гадзічава. Пасля літургіі ў мясцовай Свята-Кацярынінскай царкве ўдзельніцы абраду выходзяць на скрыжаванне і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды («танкі») — колавы «Як на нашай вуліцы шырокая возера», крывы «А ў крывога танка, да не выведу канца», карагоды-гульні «Чарнабрывы каралёк» і «Падшыбну кабыліцу». Падкідваюць угору маленькіх дзяўчатак, а затым становяцца ў шэрагі, узяўшыся пад рукі, і ідуць лінейным карагодам з прыпеўкамі і песнямі ў бок вёскі Маркавічы. На скрыжаваннях дарог «танкі» паўтараюцца. На ўсім шляху да Сулы далучаюцца ахвотныя. Завяршаецца абрадавае шэсце, згодна з матэрыяламі livingheritage.by, каля сельскага дома культуры, дзе працэсію сустракаюць велікодным кулічом і фарбаванымі яйкамі. Пасля ўдзельнікі абраду збіраюцца за накрытымі сталамі, спяваюць, танцуюць, гуляюць, весяляцца.

mila@sb.by
СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.08.2021 23:29:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.