::
2019.11.22 — На Витебщине рисуют уникальные ковры с 1920-х годов / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
На Витебщине рисуют уникальные ковры с 1920-х годов
Спасылка
Дата публікацыі
22.11.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

У духу Драздовіча

Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я — аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоў­насцей. Традыцыя знаходзіцца пад аховай дзяржавы, бо з’яўляецца даўняй, каштоўнай і ўнікальнай. Так, як на Віцебшчыне, дываны больш не малююць нідзе.

Маляваны дыван, або маляванка, як від народнага мастацтва ўзнік на захадзе Віцебскай вобласці ў 1920-я гады, паведамляе livingheritage.by. Узнік дзякуючы носьбітам даўняй цэхавай традыцыі малярскага мастацтва. Напрыканцы ХІХ стагоддзя цэхі зніклі, але майстры працягвалі займацца малярскім промыслам. Асабліва запатрабаванымі ў насельніцтва былі пакаёвыя дываны, якія малявалі на льняным палатне маслянымі або акрылавымі фарбамі з дапамогай пэндзляў, трафарэтаў, штампаў з гародніны. Майстры хадзілі па вёсках, прыпыняліся ў адной хаце, малявалі дыван і ішлі да другіх гаспадароў.

  
LIVINGHERITAGE.BY

Вялікі ўплыў на развіццё дывана Віцебскага Паазер’я аказала дзейнасць Язэпа Драздовіча, які з 1930 года зай­маўся гэтым промыслам і ўнёс у яго стылістыку мадэрна, пейзажныя, анімалістычныя, сюжэтныя матывы. Цяжка паверыць, што вядомы сёння аўтар у тыя часы хадзіў па вёсках і ма­ляваў за прытулак насценныя дываны.

Цікава, што ў вёсках больш пажада­ны­мі былі кветкавыя кампазіцыі, а ў гарадах і мястэчках пераважалі дываны фігуратыўна-сюжэтнага характару. Папулярнымі былі пейзажы з замкамі, русалкі, лебедзі ў сажалках. Водная стыхія ўвогуле з’яўляецца частым кампанентам дывановых пейзажаў, бо паўночны рэгіён Беларусі багаты на азёры і рэкі. Акрамя гэтага, на дыванах шмат раслінных арнаментаў, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны.

Традыцыя малявання дываноў развівалася да 1960-х гадоў. Працэс яе аднаўлення распачаўся ў другой палове 1980-х шляхам правядзення выстаў, конкурсаў, збірання калекцый. Сучасныя майстры не толькі развіваюць даўнюю традыцыю, але і перадаюць свае навыкі малодшаму пакаленню праз майстар-класы, гурткі па маляванцы і гэтак далей.

mila@sb.by
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.08.2021 05:14:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.