::
2019.09.27 — Как празновали наши предки праздник урожая "Богач" / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
Как празновали наши предки праздник урожая "Богач"
Спасылка
Дата публікацыі
27.09.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Свята ўраджаю

Свята, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю і першага запальвання хатняга агню, адзначылі ў мінулыя выхадныя аматары беларускага фальклору.

Багач — свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. Згадкі пра яго сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўнадзенства 21 верасня. На гэты дзень таксама прыпадае хрысціянскае свята нараджэння Божай Маці, таму ў Багача ёсць і іншыя назвы — Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство, Меншая Прачыстая і гэтак далей. 
Да гэтага часу падыходзілі да канца палявыя работы. У народзе казалі: «Багач заткнуў у страху рагач». Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. У яго ўстаўлялі свячу і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі яго на год у аднаго з гаспадароў. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Былі звязаны з гэтым днём і іншыя традыцыі. Вядомыя фалькларысты Янка Крук і Аксана Катовіч пішуць, што на Багач было прынята хадзіць у госці адзін да аднаго. Абавязкова наведвалі маладых. Госці павінны былі іх хваліць і адначасова вучыць. З гэтага дня пачыналі ўцяпляць на зіму вуллі. Было прынята таксама выконваць абрад, накіраваны на захаванне свайго дабра ад разбазарвання і крадзяжу.
  Што цікава, Багач не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач, ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».

mila@sb.by
 Фота etna.by
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.08.2021 01:34:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.