::
2020.01.13 — На Витебщине сохранилась уникальная техника плетения / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
Загаловак
На Витебщине сохранилась уникальная техника плетения
Спасылка
Дата публікацыі
13.01.2020
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Рамяство па спіралі

Тэхналогія спіральнага пляцення вядома амаль усім земляробчым народам Еўропы яшчэ з эпохі неаліту. Распаўсюджана яна была і на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, на Віцебшчыне такім спосабам выраблялі прадметы хатняга ўжытку — розныя ёмістасці, мэблю, абутак, палавікі. У якасці матэрыялаў, паведамляе vitvesti.by, выкарыстоўвалі лазу, салому, галінкі дрэў, чарот, асаку і іншыя расліны. Вырабы атрымоўваліся практычнымі і даўгавечнымі — да гэтага часу ў вясковых хатах можна знайсці плеценыя аўтэнтычныя рэчы.



Асноўнымі носьбітамі дадзенай тэхналогіі ў 1980—1990-я гады былі Адам Краўчук з Віцебска, Пётр Карэнік і Міхаіл Чаркас з Браслаўскага раёна. Да Карэніка, напрыклад, прыязджалі заказваць капелюшы з розных куткоў краіны, а Чаркас славіўся вырабам традыцыйных скрынак. Дзякуючы такім майстрам старадаўняе рамяство і было захавана на Віцебшчыне.

Сёння традыцыя спіральнага пляцення адраджаецца супольнасцю майстроў у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах і ў Віцебску. Для папулярызацыі тэхналогіі ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна», Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору, Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры дзейнічаюць гурткі па спіральным пляценні для дзяцей і дарослых. А тэхналогія такая: спачатку ўкладваецца па спіралі круглае ці авальнае дно, затым нарошчваюцца вышыня і аб’ём сценак. Гэта дазваляе звужаць або пашыраць аб’ём, рабіць круглыя, цыліндрычныя і шарападобныя ёмістасці.



Нядаўна традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці і Віцебска атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

mila@sb.by
СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.05.2020 20:38:39

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.