::
2019.02.08 — Палессе, якога яшчэ не бачылі / Беларускае Радыё Рацыя (racyja.com)
Загаловак
Палессе, якога яшчэ не бачылі
Спасылка
Дата публікацыі
08.02.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

У Злучаных Штатах Амерыкі захоўваецца ўнікальная калекцыя здымкаў “краіны багнаў”, зробленая сусветна вядомай вандроўніцай Луізай Арнер Бойд. Яны дагэтуль нідзе не друкаваліся. Легендарная амерыканка ўвосень 1934 года наведала Пінскае Палессе. Інфармацыю пра здымкі паведамілі заакіянскія партнёры Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Садружнасць Палесся”. Навіна прыйшлася ў самы раз, бо аб’яднанне рыхтуе на Піншчыне шэрах мерапрыемстваў з нагоды 130-годдзя Луізы Арнер Бойд.  Між іншага запланавана стварэнне экспазіцый у Музеі Беларускага Палесся (Пінск) і Народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа (Пінкавічы, Пінскі раён), прысвечаных экспедыцыі, а таксама выданне паштовак з выявамі палескіх краявідаў, што трапілі ў аб’ектыў амерыканкі і г.д. Парадокс гісторыі, але да нядаўняга часу Луізу Бойд, як даследчыцу Палесся, шырока ведалі дзе заўгодна, але не ў Беларусі. Сітуацыя змянілася літаральна два гады таму, калі на Піншчыне краязнаўчая каманда “Садружнасць Палесся” рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы Амбасады ЗША. У межах праекта “Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі” створаны турыстычны маршрут, усталяваны памятны знак у гонар экспедыцыі, зроблена дакуменатальная стужка і выдадзены фотаальбом пад аднайменнай назвай “Палессе Луізы Бойд”. Выданне атрымалася сапраўды цікавым. Бо “палескія запісы” Луізы Бойд, а таксама біяграфія вандроўніцы ніколі раней не публікаваліся на беларускай мове ды таксама ў Беларусі не было выдання здымкаў Бойд. Усяго выданне ўвабрала ў сябе 100 здымкаў, якія знаходзяцца ў публічным карыстанні з часоў экспедыцыі.  Даследчыца Арктыкі і Грэнляндыі, першая жанчына, якая праляцела над Паўночным полюсам, Луіза Арнер Бойд у 1930-ых гадах адкрыла свету Палессе. Дзякуючы ёй Новы Свет і Заходняя Еўропа ўбачылі край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй сваёй шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці. Амерыканская падарожніца вядома далёка за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі, яна ўваходзіць у лік дзесяці найбольш выбітных першапраходцаў ХХ стагоддзя. Восенню 1934 года экспедыцыя даследчыцы дасягнула Пінскага Палесся (рухалася са Львова ў Вільню). У горадзе над Пінай яна на два тыдні спынілася ў гасцініцы “Англійская”, якая на некаторы час стала штабам экспедыцыі. Луізу Бойд суправаджалі польскія географы Станіслаў Гажухоўскі і Ванда Рэвеньска. Па сушы экспедыцыя рухалася на ўласным аўтамабілі “Пакард”  з асабістым кіроўцам Персі Кэмеранам, а па вадзе – на кацеры Пінскай ваеннай рачной флатыліі. У ходзе экспедыцыі на Палессе легендарная амерыканка зрабіла каля 700 унікальных здымкаў, частка з якіх неаднаразова экспанавалася на выставах, з’яўлялася ў часопісах, фотаальбомах і служыла ілюстрацыямі да навуковых артыкулаў. Так у У 1984 годзе ў амерыканскім горадзе Мілуокі з грандыёзным поспехам прайшла выстава пад назвай “Паляшук вачыма Луізы Бойд”, якая затым экспанавалася ў Польшчы. А ў 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом “Крэсы”, з яе здымкамі Піншчыны. Калі ў 2015 годзе ў Пінску рыхтавалі да друку фотаальбом “Палессе Луізы Бойд”, то ўжо было вядома, што не менш за 400 неапублікаваных здымкаў “краіны багнаў” захоўваюцца ў ЗША. Гадамі раней такую думку агучыў і выбітны беларускі гісторык Адам Мальдзіс. Ён увогуле заклікаў раскручваць тэму экспедыцыі амерыканкі, што ўрэшце сталася… Цяпер вядома дакладна пра “палескі архіў” Бойд у Амерыцы. Ужо грамадскае аб’яднанне “Садружнасць Палесся” пры ўзаемадзеянні з Амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі працуе над тым, каб Піншчына займела як меней копіі здымкаў, а можа атрымаецца некалькі арыгіналаў. Усе яны аздобяць рэгіянальны музей, будуць размешчаныя на інфармацыйна-сувенірнай прадукцыі.   Беларускае Радыё Рацыя мае магчымасць пазнаёміць аматараў мінуўшчыны з некалькімі невядомымі адлічбаванымі здымкамі Луізы Арнер Бойд. Пінская водная ярмарка Палескія рыбакі за справай Гатэль “Ангельскі” ў Пінску, дзе ў верасні-кастрычніку 1934 года жыла Бойд У дарозе на пінскую ярмарку Цяжкая праца палешука Палескія краявіды, якія бясконца паўставалі перад легендарнай амерыканкай На пінскім кірмашы Касцёл св.Станіслава, які ў жніўні 1953 года знішчылі камуністы Касцёл св.Станіслава і частка калегіума езуітаў (цяпер Музей Беларускага Палесся) Пінскія гандлёвыя рады – знішчаныя ў 1960-х гадах Від на касцёл з боку гандлёвых радоў Палескія тыпажы На старой набярэжнай Пінска Жаночы рачны флот. Увогуле, Бойд уражвала, як палешукі ад малога да старога кіруюць лодкамі. Надзейны сродак перасоўвання Пінскае „таксі” 1930-х гадоў Палешукі, якія былі на ярмарцы Луіза Арнер Бойд занатавала падчас вандроўкі, што гусі на Палессі ходзяць па сёлах цэлымі чародамі і злічыць іх немагчыма Палескі кірмаш – ракурс з боку калегіума Надзейны абутак – кошт у 5 злотых Валы стагоддзямі былі апораю палешука Могілкі ў Пінкавічах, яны захаваліся да нашых дзён Дары восені на Палессі Кудрычы, тыя самыя, пра якія так шмат размоў.

Беларускае Радыё Рацыя


СМІ
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.02.2020 15:31:23

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.