::
2018.07.13 — У гомельскім музеі запрацавала першая выстава пра бортніцтва / Свайкста - svajksta.by
Загаловак
У гомельскім музеі запрацавала першая выстава пра бортніцтва
Спасылка
Дата публікацыі
13.07.2018
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

“Брацтва босых бортнікаў” прэзентуе звязаныя з бортніцтвам рэчы, сабраныя найперш на ўсходзе Палесся.

Поўны тэкст

Выставу падрыхтавала суполка “Брацтва босых бортнікаў” – яны аднаўляюць прыроднае нашаму краю бортніцтва.

Выстава працягнецца ажно да канца восені, таму магчымасць наведаць гэтую рэдкую выставу будзе, абы была ахвота.

На выставе можна ўбачыць шмат рэчаў, што выкарыстоўваліся бортнікамі, і нават сапраўдную борць. Убачыце і ў поўны рост апранутую бортнікам постаць.

На нашых землях назва даўняга боства, што апекавалася пчоламі і пчалярамі, не захавалася, затое ў балцкамоўных жыхароў, што жылі бліжэй да мора, – захавалася. У храністаў Ласіцкага і Стрыйкоўскага запісана імя даўнейшага балцкага бога-апекуна пчолаў — Bubilas.

Імя гэтага пчалінага бога звязана з гудзеннем – ад baubti, būbti “гудзець”. Дык і ў нашых калядках пяецца, што “пчолікі гудуць”. А ў літоўцаў захаваўся выраз būbia ir būbia kai bitės avily – “гудуць і гудуць як пчолы ў вуллі”.

Але зусім не чужая гэтая лексіка і нашым краям. Вунь, паміж Менскам і Радашковічамі – вёска Боўблі. Што значыць? Пад Свянцянамі, што цяпер па той бок літоўскай мяжы, кажуць baublys “пустое ў сярэдзіне дрэва”. Дык гэта ж тая ж борць! Нездарма і Бубілас-Боўбель выяўляўся як таўстун – поўны мёду і гудзення – зусім як борць.

Няйнакш і нашым пчалярам-бортнікам прабацькоўскі Боўбель дапамагае.

Борць – боўбель

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя фільмы
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.02.2020 06:26:02

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.