::
2019.09.30 — Гурты Znich i Rutvica выступяць у філармоніі з аркестрам / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Гурты Znich i Rutvica выступяць у філармоніі з аркестрам
Спасылка
Дата публікацыі
30.09.2019
Катэгорыя
інтэрвію
Поўны тэкст

Супольны праект метал-гурта Znich i гурта традыцыйных спеваў Rutvica прагучыць 25 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні аркестру. Лідары праекта Алесь Таболіч і Дар’я Зуева распавядаюць, што з гэтага атрымаецца.Алесь Таболіч, Znich:

«Спярша запрасілі выступіць Znich i Rutvica, а потым узнікла ідэя з сімфанічным аркестрам. З ім грае наша клавішніца Марына. Для Беларусі гэта гістарычны момант, каб фольк і метал спалучаліся з аркестрам. На постсавецкай прасторы такога праекту няма, каб у металічнай апрацоўцы выконвалі архаічныя, абрадавыя песні. Першая частка праграмы ў філармоніі будзе Znich i Rutvica, а другая — хіты Znich».


Дар’я Зуева, Rutvica:

«Для нас гэта іншая, новая, плыня развіцця гурта. У праекце са Znich акрамя мяне ўдзельнічаюць Марына ПятроваНаталля Нямкевіч і Таццяна Уласевіч. Для мяне традыцыйная песня — цэльная і гучыць файна. Але, можа, не ўсе людзі так жа адчуваюць, патрэбны іншы канал, іншыя сродкі выразнасці. Таму паўстае фольк у апрацоўцы. Праект разлічаны на звычайную аўдыторыю гурта Znich, Rutvica яго аздабляе. Прыхільнікаў народных спеваў я бачу на канцэртах зусім няшмат. Прыхільнікі Znich праект хваляць, а мае знаёмыя ўспрымаюць вельмі па-рознаму.


Я думаю, можа такое здарыцца, што нехта пачуе песню ў апрацоўцы і захоча паслухаць арыгінал, разабрацца ў сэнсе слоў, паглыбіцца ў міфалогію. Я сама калісьці прайшла па такім мастку».

Фота Алены Ляшкевіч, зробленыя на фестывалі «Купальскае кола» 22 чэрвеня 2019 года.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.10.2019 21:28:30

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.