::
2019.06.18 — «Багі, духі, героі»: з'явіўся «гуманітарны серыял» па беларускай міфалогіі ад праекта Этнаакадэмія / Наша Ніва / nn.by
Загаловак
«Багі, духі, героі»: з'явіўся «гуманітарны серыял» па беларускай міфалогіі ад праекта Этнаакадэмія
Спасылка
Дата публікацыі
18.06.2019
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

Беларуская міфалогія — гэта асобны свет, які ляжыць у аснове беларускай культуры і адрознівае яе ад іншых культур. Але зараз існуе шмат памылковай і недакладнай інфармацыі пра беларускія міфы. Каб гэта выправіць, праект Этнаакадэмія запісаў з дацэнтам гістарычнага факультэту БДУ Дзмітрыем Скварчэўскім відэакурс «Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі», які бясплатна можна прагледзець на платформе Stepik.org.

Курс складаецца з чатырох частак: глядач можа даведацца пра адметныя рысы беларускай міфалогіі, яе багоў, духаў і герояў. Фармат курсу — «гуманітарны серыял», які можна паглядзець за чатыры гадзіны. Аўтар распавядае пра розныя беларускія старажытныя міфы жывой мовай, у курсе прасочваецца захапляльны сюжэт.

Курс «Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі» з’яўляецца часткай праекту «Этнаакадэмія» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International. Удзельнікі праекта ствараюць анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве. Этнаакадэмія робіць так, каб якасныя веды ў галіне народазнаўства — пра традыцыйныя рамёствы, традыцыйнае мастацтва і тэарэтычныя веды па этнаграфіі — былі дасяжныя ўсім і паўсюль. Для гэтага запрашаюцца беларускія спецыялісты, якія рыхтуюць матэрыял па выніках сваёй навуковай працы.

Курс размешчаны на платформе Stepik.org.

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя сэрыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.10.2019 09:39:38

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.