::
2019.05.21 — Валачобнікі з неперакладзенага рамана / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Валачобнікі з неперакладзенага рамана
Спасылка
Дата публікацыі
21.05.2019
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

У творах пісьменніка Фларыяна Чарнышэвіча вельмі шмат цікавых этнаграфічных дэталей. Напрыклад, апісанне Вялікадня з рамана «Віцік Жывіца», што яшчэ не выходзіў па-беларуску.

Сёлета католікі святкуюць Вялікдзень 21 красавіка, а праваслаўныя 28-га. І ў каталіцкай, і ў праваслаўнай традыцыі на свята наведвалі хаты валачобнікі. Песнямі яны славілі гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей. Былі адмысловыя творы для бабкі-павітухі. Валачобніцтва было распаўсюджана на большай частцы этнічнай тэрыторыі беларусаў, шмат у чым супадае з межамі рассялення крывічоў. Звычайна куплет спяваў зачынальнік, а на прыпеве далучаліся «падхватнікі». Імправізацыя ў валачобных песнях адбываецца ў межах даўно вядомых, адфільтраваных стагоддзямі, тэкстаў. 

Фларыян Чарнышэвіч (1900 — 1964) у рамане «Віцік Жывіца» (пакуль не перакладзены з польскай мовы на беларускую) апісвае «валачэнне» на каталіцкі Вялікдзень. Гурт хлопцаў, каб атрымаць добрую ўзнагароду ад гаспадара, песняй зычыць яго дачцэ кахання графа, з якім дзяўчына ранкам таго ж дня была ў касцёле. Пажаданне заможнага і высокароднага жаніха часта сустракаецца і ў валачобных, і ў калядных песнях, прызначаных дзяўчыне. У апісанні Чарнышэвіча цікава, як традыцыйныя слоўныя формулы актуалізуюцца рэальнай жыццёвай сітуацыяй. 


 «Вокладка рамана «Віцік Жывіца». Выданне 1953 / 2015 г.»

«Віцік Жывіца» — другі раман польскамоўнага пісьменніка Фларыяна Чарнышэвіча, які нарадзіўся на хутары Тучы (сёння не існуе, бліжэйшая вёска — Перасопня Клічаўскага раёна). Выйшаў у Буэнас-Айрэсе ў 1953 годе. (пісьменнік эміграваў у Аргентыну ў 1924-м). Валачобніцтва праходзіла ў ваколіцах мястэчка Горка (на думку даследчыкаў гэта Свіслач, цяпер у Асіповіцкім раёне). Але хутчэй за ўсё Фларыян Чарнышэвіч прыдумаў гэты эпізод на аснове этнаграфічных рэалій сваіх родных мясцін, г. зн. цяперашняга Клічаўскага раёна, якія апісвае і ў першым, аўтабіяграфічным, рамане «Надбярэзінцы» (выйшаў у 1942 г.).


Чытайце таксама: 

Шляхціча з-пад Клічава рэпрэсавалі за фота маці вакаліста «Aerosmith»


«Валачыліся» наступным чынам:У хаце Івіньскіх ужо не было святла, але сямейнікі яшчэ не спалі, чакаючы валачобнікаў. Брама стаяла расчыненая насцеж. Сабакі былі дзесьці замкнёныя. Як толькі падышлі з песняй пад вокны, тыя адразу парасчыняліся, паказаліся галовы сямейнікаў.

Памятаючы пра маёмасны стан і амбіцыі гаспадара, «Вясёлы нам» спявалі павольней, чым звыкла, і дольш. Потым зачынальнік казаў пажаданні.

— Пане гаспадару! — пачаў. — Сёння дзень вясёлы, дзень вялікай радасці, бо Пан Хрыстос падняўся з магільнай цемры. Сёння самі анёлы лётаюць і паведамляюць тую вестку свету. Мы, натхнёныя радасцю сённяшняга дня, ад усяго сэрца віншуем і зычым з кожным годам жыць у меншых грахах, а ў большых уцехах, дачакаць старасці і па смерці ў небе карону атрымаць. Алелюя, Алелюя!

— Сардэчны вам дзякуй — адказаў Івіньскі. — Радуюся прынесенай вамі вестцы і зычанням. Фелька! — крыкнуў ён да сына. — Вынесі ўсім па паўрубля срэбрам.

Валачобнікі прынялі дары. Нізка пакланіліся і грукнулі песню Броньцы <дачка гаспадара>:

— Гэй, да на паплаўцэ, да на мураўцэ! — зацягнуў пачынальнік.— Зелёны садзік вішнёвы — падхапіў хор <прыпеў паўтараўся пасля кожнага радка>.Вроны румак самопасе <вараны конь пасвіцца>Нікт жэж его не поймае,Нікт жэж его не осёдлае,Одэзваўсе граф Любускі <прозвішча графа, які наведваў касцёл разам з дзяўчынай, якой пяецца песня>Онжэж его сам поймае,Онжэж его осядлае,І поедзе воёваці,Гонор, славэ здобываці,Цалы рочэк пшэвоюе,Врога змесі і зшаткуе,І повруці в свое строны,Шукаць сьлічнэй собе жоны,І заедзе в тэн засьцянэк,Бы попатшэць <каб паглядзець> на шляхцянэк,І ўсіх сабой очаруе,Бо такего ешчэ панаВ Серафінцэ <вёска, дзе адбываецца дзеянне> не відзяно,Лічко бялэ, вонсік чарны <лічка бела, вусок чорны>,Выгляд мілы, зуховаты,Строй вытворны і богатыМундур з сукна францускего,А прыборы краковскегоСёдло чыстым шоўкем шытэ,А страмёны ў злоце літэ,Вшыстке будуць нань споглёндаць,Вшыстке будуць его жондацьА он змежы е очыма <змерае вачыма>І пшэд Бронькай се затрымаІ зэскочы з свэго коня,І ей нізенько поклоніІ попросі жэбы онаХцяла быць му нарэчонайПотэм уйме яе за ручкуІ наложы ей обрончку <заручальны пярсцёнак>В коньцу з’ядлэ поцалуеАлелюя, алелюя!

Тут выступіў адзін з грамады і задэкламаваў яшчэ дзяўчыне:

— Панна Браніслава! Зычым панне, каб той вясной яшчэ больш паладнела і падрасла. А калі з’явіцца на Зялёныя святкі <Тройцу> граф Любускі, замуж за яго пайшла. І каб намі таксама не пагарджала, а на вселле запрашала. А тымчасам просім падарунак: пляшку гарэлкі, капу яек, вёслэм каўбас акружыўшы, фаскай масла завяршыўшы. Бо мы боты істапталі, пакуль паненкі дашукалі. Алелюя, алелюя.

Усе былі вельмі задаволенныя як зместам песні, так і выкананнем. Стары запрасіў усіх у хату.

Далей апісваецца жартоўная варажба дзяўчыне валачобніка, пераапранутага ў «знахара».

Гэта апісанне валачобніцтва выглядае тыповым для Клічаўскага раёна: нават на пачатку ХХІ стагоддзя можна запісаць падобныя песні і ўспаміны, як валачобнікі хадзілі па адным населенным пункце ці нават ад вёскі да вёскі ўсю ноч, а гаспадары не спалі, чакалі іх, рыхтавалі пачастункі.

Пераклад з польскай Алены Ляшкевіч

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.11.2019 10:06:29

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.