::
2019.03.06 — Онлайн-конференция "Традиции масленичной недели" / Беларусь-1 / БТ, тэлеканал
Загаловак
Онлайн-конференция "Традиции масленичной недели"
Спасылка
Дата публікацыі
06.03.2019
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

Масленичная неделя приближается к своему экватору. Гулянья и сам праздник символизируют окончание зимы и приход весны. Это последняя возможность перед Великим постом провести время игриво, весело и с богато накрытым столом. По традиции главное блюдо этой недели - блины. Об обрядности, символике и традициях масленичной недели мы поговорили в онлайн-гостиной  с Еленой Лешкевич, младшим научным сотрудником Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси

Почему Масленица - это не один день, а праздник длится всю неделю? Есть в этом какой-то смысл?

Анна (Неизвестно):

Алена Ляшкевіч: Вядома, сэнс ёсць. Ёсць версія, што Масленка ўвогуле доўжылася ажно сем тыдняў. І вельмі часта ў масленічных песнях сустракаюцца радкі кшталту “чаму цябе, Масленіца, ды не сем нядзель”, “Масленіца, працягніся хоць да Духа”, то бок да канца вясны, ці да Пятра - гэта ўвогуле да сярэдзіны лета. Ёсць версія, што свята было скарочанае царкоўнымі загадамі, каб людзі не вельмі забываліся на сціпласць перад Богам. Ёсць думка, што такі разгул, святочнасць доўжыліся з Калядаў да Вялікага посту. Розныя версіі, але на сёння гэта тыдзень, і гэта не выключэнне ў беларускім календары. Каляды доўжацца два тыдні, Сёмуха - тры дні. І ўсе вялікія святы не адзін дзень, а некалькі, мабыць, для нас, сучасных людзей, вымушаных штодня хадзіць на працу, гэта так трошку нязвычна.

 

Ведущая: Правда ли, что каждый день Масленицы что-то символизирует, имеет свое название?

 

Алена Ляшкевіч: У беларускіх запісах, менавіта ад носьбітаў традыцый, ад бабуль, такіх звестак няма. Гэта больш характэрна для рускіх - Лакомка, Розгары, Загул, Разгул, а ў нас не. У нас увесь тыдзень выступае як больш-менш суцэльнае. Выдзяляецца толькі масленічны чацвер, ён можа называцца Тлусты чацвер, Крывы чацвер, што адсылае да сакральнага значэння гэтага дня. Таксама ёсць назвы Лаз, Улаз, Улас, гэта ўжо да святога Уласся ці нават да паганскага бога Вялеса. Ёсць такое, што ў нейкі дзень рабіліся пэўныя справы, але гэта вельмі рэгіянальна. Але пра ўсю Беларусь так сказаць нельга, выдзяляўся толькі чацвер. Вядома, апошні дзень - праводзіны Масленіцы - у нядзелю. Гэта і Даравальная нядзеля, і загаўленне на Вялікі пост.

Не идет ли празднование Масленицы в разрез с христианством? Это ведь языческий праздник, нет?

Виктор (Минск):

Алена Ляшкевіч: Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта абсалютна не царкоўнае свята, і калі мы паглядзім на сучасны праваслаўны канон, нейкіх адмысловых службаў, прымеркаваных да Масленіцы, няма, людзі ўжо рыхтуюцца да Вялікага посту. Што ўвесь масленічны разгул, весялосць - гэта народная традыцыя. Хутчэй за ўсё, што так і ёсць. Мяжа паміж зімой і вясной, пераход на вясновае навалецце. Але сказаць, што яно ідзе ўжо зусім у разрэз з хрысціянствам, нельга, пост пачынаецца, і трэба яго пэўным чынам сустрэць. 

Яшчэ ў XV стагоддзі ў Пскоўскім летапісе мы можам прачытаць, што народны звычай падзяляў зіму на тры вясёлыя перыяды: Каляды, Вяселле і Масленіцу, - у якіх прыкметныя рэшткі паганскіх абрадаў. Так, Масленіца ўспрымалася як паганскае свята, але як любое свята традыцыйнага календара, не больш. Нават назва свята, лічыцца, што старажытная назва страчана, хіба што вось Валоссе, якая адсылае да Вялеса, а ўсе сучасныя назвы Масленіцы - гэта адаптацыя царкоўных назваў: Сырніца, Сырная сядміца, Запустыны - як адсылка да наступнага перыяду Вялікага посту. Але зноў-такі даследчыкі пішуць, да XVIII стагоддзя царква гэта забараняла, хаця б не ўхваляла ўдзел у масленічным разгуле, а з XVIII стагоддзя ўжо махнула рукой і не мае нічога супраць таго, каб вернікі адпаведным чынам адзначылі Масленіцу.

 

 


Основное и отличительное блюдо Масленицы - блины. Почему тогда праздник называется не Блинница, например. И почему именно такой акцент на блины в этом празднике?

Светлана (Сморгонь):

Алена Ляшкевіч: Вельмі цікавае пытанне. У нашым сучасным разуменні бліны ў першую чаргу, але традыцыйна стол быў вельмі разнастайны. Па-першае, малочныя прадукты, але зноў-такі забарона есці мяса, хутчэй за ўсё, царкоўнага паходжання. Але народная традыцыя, калі мы спытаем, дзесьці елі, дзесьці ўжо не елі - па-рознаму. Блін лічыцца памінальнай стравай, стравай, якая прысвячалася продкам. 

Чаму не Блінніца. Напрыклад, слоўнік Даля фіксуе назвы Блинщина, Блинная неделя - Блінны тыдзень. Ёсць версія, што сама назва Масленіца - гэта таксама ад бліноў, якія елі з маслам. Беларускія варыянты - гэта Масленіца, ці Масленка, два фанетычныя варыянты, сустракаюцца рэдкія назвы, накшталт Пусты тыждзень, ці Прашчальны тыждзень - развітанне перад постам з пэўнай ежай. Маладзіковы тыдзень, таму што верылі, што, калі настае маладзік на гэтым тыдні, то будзе малочнае лета. Наконт выпечкі. У Беларусі пяклі не толькі бліны, былі і пампушкі, і так званыя папейкі-верабейкі, хвораст. Але бліны - самая папулярная страва, пра іх можна прачытаць у згадках па ўсёй Еўропе на Масленіцу.

      

Для многих традиционных праздников белорусов характерно определенное музыкальное сопровождение. Есть ли у Масленицы, скажем так, стандартный набор песен или танцев?

Елена (Брест):

Алена Ляшкевіч: Стандарты, як у кожнага свята, канешне, ёсць. У першую чаргу гэта датычыцца песень. Напрыклад, класіфікацыя спадара Арсенія Ліса, што гэта песня звернута непасрэдна да Масленіцы як да вобраза свята. Звычайна пачынаюцца заклікам "Масленіца дарагая" з нейкім апісаннем кшталту “мы Масленіцу чакалі, сустракалі” ці “на горку выходзілі”. Там апісваюцца звачайна масленічныя катанні, ежа, багаты стол. Песні на провады Масленіцы - таксама абрадавыя спевы. Вельмі шмат песень на сямейна-побытавыя сюжэты, на любоўна-шлюбныя. Гэта клопат моладзі пра стварэнне сям'і і звычайна аповеды пра лёс маладой жонкі ў сям'і мужа, таму што Масленіца - гэта такое своеасаблівае завяршэнне гадавога матрыманіяльнага цыкла. Калі моладзь увесну пачынае вадзіць карагоды, заляцацца, на Купалле жарсці разгараюцца, то на Масленіцу ўжо малады чалавек ці дзяўчына павінны стварыць сям'ю, калі яны ў адпаведным узросце. Калі не, то іх сімвалічна каралі вешаннем калодкі, ад якой яны павінны былі адкупіцца.

Наконт танцаў - уласна масленічных і няма. Гэта маглі быць любыя стандартныя танцы. Ёсць звесткі пра тое, што жанчыны маглі збірацца дзесьці ў карчме без мужчын і там адмысловым чынам неяк падскокваць, крычаць, каб рос доўгі лён.

 

Вядучая: Вы ўзгвадвалі пра ўзрост для ўступлення ў шлюб і пра калодку.

 

Алена Ляшкевіч: Пэўны ўзрост, на жаль, мы не можам назваць. Звычайна дзяўчына пачынала хадзіць на вячоркі, калі па нейкіх фізіялагічных прыкметах: калі ў яе пачыналася менструацыя ці пачыналі быць бачнымі грудзі і яна выглядала як нявеста. Гуляць яна магла некалькі гадоў, але лічылася, што чым хучэй яна пойдзе замуж, тым лепш. Для хлопцаў такога пэўнага ўзросту не было, але трошачкі пазней, бо яны пазней сталеюць. Я думаю, што гэта больш сацыяльнае: наколькі малады чалавек актыўны, наколькі (сучаснай мовай кажучы) тусуецца са старэйшай узроставай групай, ходзіць на танцы, на вячоркі. Вясковы соцыум не быў зацікаўлены, каб людзі надоўга загульваліся ці заседжваліся, трэба было, каб хучэй стваралі сям'ю, нараджалі дзяцей.

Калодка - гэта абрубак дрэва ці нейкае бервяно, ці палка. Ці ў пазнейшыя часы нейкія іншыя прадметы: кветкі, цукеркі, падарункі кшталту адэкалону, якія вешалі чалавеку на шыю, і ён павінен быў адкуплівацца, такім чынам апраўдваючыся, чаму ён не стварыў сям'ю.  

Гуканне вясны - гэта тая ж Маслёнка, ці гэта розныя святы і ў чым адрозненне?

Мікалай (Неизвестно):

Алена Ляшкевіч: Гуканне вясны можа прыпадаць на Масленку, але не абавязкова. У розных лакальных традыцыях расказваюць, што гукаць маглі пачаць ад пэўнага свята, ад Стрэчання (у праваслаўных гэта 15 лютага, а ў католікаў 2 лютага). Найбольш урачыстае гуканне магло быць на Саракі (гэта 22 сакавіка), ці на Дабравешчанне (25 сакавіка ці 7 красавіка ў праваслаўных), а маглі арыентавацца па прыродных з’явах. З’явіліся праталіны ці лёд пайшоў па рацэ - ужо гукалі. Але ў некаторых мясцовасцях, асабліва ў Паўднёвай Беларусі, найбольш на Палессі, маглі ўжо гукаць і на Масленку.

 


Какая взаимосвязь Масленицы и Великого поста? Зачем активно гулять и наедаться, чтобы потом больше месяца голодать и вести себя степенно? И всегда ли праздновали Масленицу непосредственно перед Великим постом?

Петр Иванович (Могилев):

Алена Ляшкевіч: Традыцыйны каляндар - гэта такое чаргаванне перыядаў актыўных і пасіўных. Пост - перыяд пасіўны. Гэта апраўдана гадавым цыклам, бліжэй да новага аграрнага сезона ежы ўжо менш. Пост быў не адзін на працягу года, лічылася, што чалавек павінен жыць так - пэўны час выдаткаваць высілкі на пэўныя справы, потым адпачыць. Гэта такое народнае тлумачэнне, царкоўнае - трэба падумаць пра душу, пра Бога.

Знаю, что почти все белорусские народные обряды и праздники имеют, так сказать, эротический подтекст или элементы. Что в этом плане у Масленицы, налаживалась ли у наших предков личная жизнь в эту веселую неделю?

Екатерина (Витебск):

Алена Ляшкевіч: Калодка разам з роллю пакарання мае стымуляцыйную функцыю, каб ажаніўся, калі не зрабіў гэта. Вось адзінкавае такое сведчанне (вёска Чэрніца, Жыткавіцкі раён), што дзяўчаты імкнуліся, пакуль яшчэ не ўсталі хлопцы, забегчы на горку і пусціціь змазанага бліна з гэтай горкі, каб выйсці замуж, паўплываць на свой лёс.

Ведущая: Как гадание?

Алена Ляшкевіч: Гэта не зусім варажба, а нейкая магія матрыманіяльная. А калі казаць пра эратычны падтэкст, то ўласна ўсе каляндарныя святы маюць складнік аграрнай магіі, але варта разумець, што эротыка ў фальклоры гэта не тая эротыка, якая сёння, яна не пра сэкс, яна менавіта пра стымуляванне плоднасці, пра наражэнне дзяцей, пра тое, каб былі плоднымі культурныя расліны, каб ражалі жывёлы. І тое, што нам сёння бачыцца такім эратычным, для чалавека такой традыцыйнай культуры здавалася проста часткай штодзённага жыцця, прадаўжэння роду.

Ведущая: А было ли у нас такое, что определилась, например, пара накануне Масленицы, и можно было пойти к теще на блины, и если она тебя покормит, то, значит, признает.

Алена Ляшкевіч: У сведчаннях інфармантаў - бабуль у 20-м стагоддзі - часцей сустракаецца, што маладыя ажаніліся дзесьці яшчэ да Масленкі, таму шта ад Калядаў да Масленкі ідзе так званая Малая вясельніца, а ў восень - Вялікая вясельніца. І вось маладыя прыходзілі да цёшчы на бліны, і цёшча частавала зяця гатовага, які ўжо ажаніўся. Ну і ў наступныя гады таксама, але ў першы год - абавязкова.

Все знают про то, что на Масленицу надо сжечь чучело. Но у меня вопрос другой - а есть ли какое-то строгое предписание: кто, как и из чего делал чучело? Всегда ли его жгли?

Павел (Неизвестно):

Алена Ляшкевіч: Гэта вельмі ўсё рэгіянальна. Калі паглядзець на мапу, то роўненька папалам дзеліцца краіна, і вось на ўсходзе ёсць фіксацыя на спальванні пудзіла. Гэтых сведчаннеў няшмат, але яны ёсць. У нашай традыцыйнай культыры гэта не была такая распаўсюджаная практыка, але нельга сказаць, што яе не было. Звычайнна яго рабілі з саломы, апраналі ў старое адзененне, і найбольш гэтым займаліся жанчыны. Але такіх строгіх прадпісанняў няма. Было павер’е, што трэба ў вогнішчы разам са старым непрыдатным адзеннем спаліць і нейкія іншыя старыя рэчы: лапці, яны хутка зношваліся, кола, якое ўжо больш не ездзіць, і г.д. Вогнішча разглядалася як магчымасць пазбавіцца ад ўсяго заляжалага за зіму хламу, каб потым уступіць у новы год, які традыцыйна пачынаўся ўвесну да прыняцця хрысціянства.

Ведущая: Почему именно женщины делали? Или мужчины тоже принимали участие?

Алена Лешкевич: Увогуле маглі, але любыя каляндарныя абрады - гэта такая жаночая вотчына, бо жанчына - выканальніца сакральных дзеяннеў, выканальніца абрадавых песень. (У беларускай традыцыі мужчыны спявалі лірыку, пазней - салдацкія песні, але не абрадавыя.)

Ведущая: Правда ли, что это была ассоциация с зимой, что мы ее сжигаем, прощаемся и хороним?

Алена Ляшкевіч:   Магчыма, так. Пудзіла маглі сапраўды пахаваць, закапаць. Адна з версій, што гэта нават больш старажытная форма провадаў Масленіцы, чым спальванне.

А есть ли у Масленицы поминальная часть в праздновании? Есть ли я правильно понимаю, мы белорусы всегда и во время всех праздников вспоминаем предков?

Александр (Бобруйск):

Алена Ляшкевіч: У прынцыпе так і ёсць. Даследчык Дзмітрый Зяленін наогул лічыў, што Масленіца спачатку памінальнае свята. Калі мы паглядзім, то ва ўсіх, нават вясёлых дзеяннях, у беларусаў ёсць памінальны элемент. Дзяды святкаваліся вельмі часта, амаль перад кожным вялікім святам, у тым ліку масленічныя Дзяды ў суботу перад масленічным тыднем. Продкі выступалі ў традыцыйнай карціне свету як асобы, якія забяспечвалі дабрабыт. Яны сыходзілі на той свет і адтуль спрыялі жывым. Пра іх трэба было памятаць, усяляк залагоджваць. Ад іх залежала плоднасць людзей, жывёл, зямлі. Зразумела, памінальны элемент быў, з тымі блінамі.

Вядучая: Это накануне масленичной недели. В саму масленичную неделю предков не вспоминали?

Алена Ляшкевіч: Так, напярэдадні, у суботу. Але ёсць звесткі пра тое, што той жа блін маглі спячы, аднесці на гарышча і таксама прысвяціць продкам. Менавіта на саму Масленіцу, калі выпякалі бліны, а не на Дзяды.    Продкі ўвасабляліся ў гэтых пераапранутых. Зразумела, пераапрананне ў нашых традыцыях. Яно такое больш разнастайнае на Каляды, але і на Масленіцу таксама пераапраналіся, у жывёл. Але вобразы былі антрапаморфныя - дзед, баба, доктар, салдат, барыня. Часта гэтыя вобразы былі ў масках і ўвасаблялі прышэльцаў з таго свету. Ёсць сведчанні з Астравецкага раёна. У 1947 годзе этнограф-аматар Стэфан Казлоўскі запомніў са свайго дзяцінства і потым ужо апісаў цэлую такую містэрыю. Сабраліся жанчыны, зачынілі хату. Адна з іх пераапраналася паслядоўна то ў сейбіта, то ў касара. Усе гэтыя вобразы, зразумела, звязваліся з продкамі.   

Расскажите, а какие еще развлечения были на Масленицу кроме сожжения чучела и поедания блинов?

Сергей (Неизвестно):

Алена Ляшкевіч: Каталіся з горак, на конях, рабілі такую адмысловую карусель - круцёлку. Моладзь збіралася на вячоркі, сямейныя людзі збіраліся сабе, хадзілі ў госці, спявалі. Гэта былі, зразумела, песні абрадавыя, застольныя. Гушкаліся на арэлях. Гэтым пераважна займаліся незамужнія дзяўчаты, але маглі далучацца і хлопцы. Для замужняй гэта лічылася не вельмі прыстойна. Вадзілі карагоды, гулялі. Гэта быў больш вольны час, чым звычайныя дні. Не сказаць, што зусім не працавалі, але вольнага часу было паболей. 

Вядучая: Я знаю о кулачных боях в соседней Росси. У нас что-то подобное было? 

Алена Ляшкевіч: У нас у такім маштабе гэта не фіксуецца. Масленку праводзяць больш сціпла.

 

Есть ли какие-то запреты, связанные с Масленицой? Что нельзя делать на протяжении масленичной недели?

Оксана (Лида):

Алена Ляшкевіч: Мы гаварылі, што было больш часу, менш працавалі. Фіксуюцца такія назвы, як "крывыя вечары", "святыя вечары", як і на Каляды. Удзень нешта рабілі, а вечарам трэба было святкаваць, бавіцца, хадзіць на вячоркі. І такіх забаронаў, якія б дзейнічалі для ўсёй Беларусі, мы, бадай, не знойдзем. Рэгіёны, дзе найбольш фіксацый забароны на працу падчас Масленіцы,  - гэта брэсцка-пінскае Палессе і паўночна-ўсходняе Паазер'е. Працаваць не тое што ўвогуле нельга, але вось некаторыя віды працы: ткаць, снаваць кросны, мыць бялізну, прасці, забіваць нешта. 

Вядучая: У асноўным жаночая работа?

Алена Ляшкевіч: Забіваць колы ўсялякія - гэта мужчынская. Тым жа часам можна сустрэць і адваротныя ўказанні, што трэба заснаваць на Масленіцу, каб ткалася, як па масле. А плесці лапці магло забараняцца. Гэта таксама мужчынская работа.

Ведущая: А можно ли было жениться на Масленицу? 

Алена Ляшкевіч: На Масленіцу было пазнавата. Трэба было да Масленіцы паспець.

В традиции принято ли что-нибудь дарить на Масленицу или просто все должны веселиться и есть блины?

Ангелина (Гомель):

Алена Ляшкевіч: З таго, што мне сустракалася, гэта трансфармацыя той самай калодкі, калі яе вешалі не толькі моладзі шлюбнага ўзросту, але і сямейным людзям. Вось распавядала бабуля з Талачынскага раёна, што яе маці на стужцы павесіла шкарпэткі, адэкалоны і падарыла бацьку. Бацька быў вельмі рады падарунку і заплаціў ёй грошы. Бабуля далей распавядала, што яна ў маладосці працавала на льнофабрыцы ў Оршы. У іх мясцовасці было распаўсюджана вешанне калодкі. Яны адзін аднаму вешалі такія падаруначкі, абменьваліся імі. Варта разумець, што гэта трансфармацыя больш старажытнай формы. Такіх падарункаў у нашым сучасным разуменні я не сустракала.      

Вядучая: Если мы что-то хотим подарить, мы должны повесить колодку?

Алена Ляшкевіч: Можна паспрабаваць.

Вядучая: А вешали, кстати, на самого человека или можно на дверь, например.

Алена Ляшкевіч: Чалавеку звычайна на стужцы нешта на шыю такое навязвалі - пачастункі або бутэлечку. Маглі чапляць да нагі, але гэта ўжо драўлянае.

Если этот праздник - своеобразыне проводы, "похороны" зимы, то почему праздновать надо именно весело и шумно?

Инна (Солигорск):

Алена Ляшкевіч: У народнай традыцыі пахаванне - гэта гора. Але гэта пераход у іншую форму існавання. Але калі кажам пра пахаванне календарнага перыяду… Калі паглядзець не толькі на нашу традыцыю, але і больш шырока, то гэта і пахаванне Кастрамы, пахаванне мушкі-блошкі, пахаванне зязюлі на Тройцу. Такое ўніверсальнае - пахаваць папярэдні каляндарны перыяд, каб наступіў новы. Ніякага гора ў гэтым няма, але ўсё мяняецца. Ёсць адна з версій, што Масленіцу хаваюць, а бліны - гэта памінальная страва на яе пахаванне. 

 

Ведущая: Правда, что белый цвет у нас был поминальный, а не черный? 

 

Алена Ляшкевіч: У традыцыі не насілі жалобы. Але сама сімволіка белага колеру звязана з тагасветам. А тагасвет - ён не добры і не кепскі. Гэта не жыццё і смерць. Гэта іншая форма існавання.


Слышала, что есть деление Масленицы на узкий и широкий периоды. А это как объясняется?

Дарья (Речица):

Алена Ляшкевіч: У нашай традыцыі такога яўнага падзелу, можа быць, і няма. Адна з назваў масленічнага чацвярга фіксуецца як Шырокі чацвер.

Вядучая: Это связано с едой?

Алена Ляшкевіч: Мне здаецца, больш з масленічным разгулам. Таму што першая палова тыдня больш сціплая, а ўжо чацвер… Як казалі, Масленіцу з чацвярга гуляе і качарга. Але ў нас гэта не было так яўна выражана, як у Расіі.

Есть ли какие-то достоверные источники для изучения обрядности Масленицы или это все устная история и рассказы, записанные этнографами?

Марина (Неизвестно):

Алена Ляшкевіч: Справа ў тым, што наібольш дакладныя крыніцы гэта і ёсць вусная гісторыя. Запісваць пачалі только ў XIX стагоддзі. Тады гэта было апісанне адукаванага чалавека, навукоўца, які прыехаў паглядзець на вясковае свята. А ўжо ў XX стагоддзі мы фіксуем гэтыя расповяды нават з фанетычнымі асаблівасцямі. Яны ўжо найбольш поўныя. Да XIX стагоддзя ёсць дзённікі, падарожныя нататкі. Вялікага апісання мы не сустрэнем у гістарычных крыніцах. У 1092 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў" сустракаецца назва свята Мясапуст. Зразумела, што гаворка ішла пра Масленіцу, але не вядома, што дакладна мелася на ўвазе, там яно ўзгадваецца ў кантэксце часовага прамежку. 

Сёння можна пачытаць Раманава, Нікіфароўскага, Шлюбскага. Гэтыя кнігі ў арыгіналах маладасяжныя, яны захоўваюцца ў аддзелах рэдкіх кніг, некаторыя перавыдадзеныя. Даследчыкі звычайна даследуюць увесь каляндар, а не канкрэтныя святы. Калі гутараць с бабулямі ў вёсцы, то пытаюцца пра святкаванні ўсіх свят. І потым з іх работ можна выбраць звесткі пра Масленіцу ў тым ліку.

Каталіцкая папяльцовая серада (пачатак Вялікага посту) выпадае на сярэдзіну масленічнага тыдня. А што традыцыйна рабілі каталікі? Пераставалі святкававць і астатні час весела бавілі толькі праваслаўныя?!

Рыгор (Браслаў):

Алена Ляшкевіч: Сёння як раз пачатак каталіцкага Вялікага посту. Масленіца разлічваецца ад Вялікадня. Гэта восьмы тыдзень перад Вялікаднем у праваслаўных. У католікаў не так. У лакальных народных традыцыях пачыналі святкаваць у Тлусты чацвер і працягвалі да Папяльцовай серады на сёмым тыдні. Католікі і праваслаўныя жылі побач. Гэта ўсё магло быць не так адназначна. Лічыцца, што католікі больш арыентаваліся на касцёл, менш захоўвалі народныя традыцыі. Але вось спажыванне выпечкі: хвораст, пончыкі ў Тлусты чацвер, яно фіксуецца… Потым масленічная весялосць працягвалася да аўторка. Я расказвала пра масленічную містэрыю з трыма пераапранутымі, яна суправаджалася вялікім застоллем. Гэта рабілі бабулі-каталічкі (Астравецкі раён), і рабілі ўсю ноч з аўторка па Папяльцовую сераду. У 12 гадзін  ночы стол трэба прыбраць, і больш нічога тлустага нельга, і слядоў свята ніякіх не заставалася. 

Праваслаўная і каталіцкая Масленіца, як сёлета, не заўсёды супадае. У католікаў атрымліваецца трошкі менш дзён на святкаванні.

Что мы сохранили из традиционного празднования Масленицы в современности? Насколько аутентично праздник выгляит в наши дни?

София (Минск):

Алена Ляшкевіч: Тое ж самае пудзіла, бліны, нейкія спартыўныя гульні на вольным паветры. Застаўся такі ж вясёлы настрой, разуменне, што гэта святочны перыяд. Нам не хапае менавіта звестак пра тое, як яно было ў вёсках, такой лакальнай разнастайнасці. Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту праводзіў святкаванне ўжо ў мінулую суботу. Можа, у іх яшчэ будзе якое-небудзь святкаванне. Звычайна яны імкнуцца на аснове нейкіх мясцовых сведчанняў аднавіць святкаванне. Уласна кажучы, любое святкаванне мае нешта такое, але сказаць, што яно святкуецца, як было раней, нельга. Можна паехаць ў вёску, паглядзець, як Масленіца святкуецца там. Дудуткі і Строчыцы больш-менш імкнуцца наблізіцца да старых узораў.

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.09.2019 10:43:41

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.