::
2019.01.31 — Дударскі клуб адкрыў год на новай пляцоўцы (фота) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Дударскі клуб адкрыў год на новай пляцоўцы (фота)
Спасылка
Дата публікацыі
31.01.2019
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Першая сёлетняя вечарына Дударскага клуба прайшла 30 студзеня ў бары Beer & wine. Танцоры наскакаліся, музыкі найграліся, а некаторыя пераможцы віктарыны атрымалі падарункі. Сезон 2018 / 2019 Дударскі клуб распачаў у кавярні «Грай». Аднак, сёлета вечарыны пераехалі ў «Beer & wine». Імпрэза 30 студзеня прайшла, як заўжды, весела. Каб была карысць не толькі нагам, а яшчэ нешта засталося ў галовах, арганізатар сустрэч Дударскага клуба Антось Бельскі правёў віктарыну. Прысутныя ўзгадалі, што ў 1931-м годзе, калі ў Ленінградзе запісвалі на васковыя валікі беларускага дудара Гаўрылу Слаўчыка, таму было 95 год; танцы на Карчы заснаваў Юрась Панкевіч і ў 2011-м годзе яны «пераехалі»
ад Нацыянальнай бібліятэкі ў лес на Барысаўскім тракце. А на гэтым пытанні зала крыху «падвісла»: «Што за пісьменнік у апавяданні «Дудар», перакладаючы Казіміра Тэтмаера, замяніў скрыпача-гураля, які трапіў у вырай да Бога, на барысаўскага дудара? Ад няма чаго рабіць музыка зладзіў у выраі шумныя танцы, і сьвятыя, каб спыніць вэрхал і вярнуць спакой, вярнулі яго на зямлю». Калі вядоўца падказаў, што пісьменнік быў яшчэ і палітыкам, здагадаліся, што размова ідзе пра Вацлава Ластоўскага. Дудар традыцыйна быў удзельнікам гурта валачобнікаў на Вялікдзень. Прагучала пытанне, чым жа яго частавалі. Першая версія, «гарэлкай», аказалася недакладнай. Аказалася, як і калядную Казу, салам: «Дай дудару сала, каб дуда грала і не залягала». Пераможцы віктарыны атрымалі каляндар, створаны па праекце Кацярыны і Міхася Аракчэевых «Святы вечор».

 

 

Потым была яшчэ віктарына для лянотных: значкі з надпісам «Аматар дуды» раздалі тым, хто зрабіў над сабой неверагодныя высілкі і выйшаў да сцэны.

 

 

Дударскі клуб – гэта заўжды весела, драйвова і… інфарматыўна! Вечарыны будуць праходзіць у «Beer & wine» да красавіка праз сераду.

 

 

Фота Змітра Дзмітрыева

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.08.2019 15:02:49

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.