::
2014.12.12 — Хутарскi рамантык / СБ. Беларусь сегодня / sb.by / Советская Белоруссия
Загаловак
Хутарскi рамантык
Спасылка
Дата публікацыі
12.12.2014
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Мікалай Тарасюк — адзіны жыхар хутара Стойлы, што ў Пружанскім раёне. У адзіноце сустрэў і сваю восемдзесят другую зіму. Але ж яго гэта не надта хвалюе. Ён радуецца, што па-ранейшаму вітае раніцы ў родным кутку, у якім нарадзіўся, сталеў, стаў гаспадаром вялікай сям’і. З паўстагоддзя таму тут пачалося і творчае захапленне, якое прынесла яму славу. Тарасюк — народны майстар разьбы па дрэве, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, герой некалькіх дакументальных фільмаў і фотаальбома “Сялянская энцыклапедыя”. Мікалай Васільевіч не звяртае ўвагі ні на ўзрост, ні на здароўе (летам перанёс аперацыю). Наадварот — поўны натхнення, працягвае ствараць драўляныя лялечныя скульптуркі, з якіх складае адмысловыя кампазіцыі на тэмы з сялянскага жыцця. У яго прыватным музеі, які месціцца побач з хатай у яблыневым садзе, даўно няма месца, а ён не стамляецца выдумляць усё новыя сюжэты і сцэны, працягвае цешыцца са сваім маленькім ножыкам, які замяняе яму пэндзаль. Свой музей Тарасюк назваў “Успаміны Бацькаўшчыны”. Несумненна, што адной з крыніц натхнення мастака з’яўляецца жывая прырода з яе колерамі і гукамі, якая акаляе родны дзедаў хутар. А за хутарам пачынаецца Белавежская пушча.  

Вясельны абрад.

 

На касьбу. Сувязная ніць пакаленняў.

 

Раскулачванне. 

Беларускі бацька Карла. 

У музеі. 

Іван Лужынскі
Фота аўтара
infong@sb.by

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.03.2020 23:05:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.