::
2018.12.27 — Усяго тыдзень! Выстава «Святы вечор» (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Усяго тыдзень! Выстава «Святы вечор» (фота, відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
27.12.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

У мінскай галерэі «Арцель» да 30 снежня праходзіць выстава «Святы вечор» выцінанкі Наталлі Сухой і зробленнага на яе аснове фотапраекта Міхася і Кацярыны Аракчэевых. На адкрыцці выставы быў прэзентаваны кліп на песню пост-фольк гурта Astroǔna. Прапануем яго паглядзець.

 

 

Як паведамляюць арганізатары, праект «Святы вечор» — гэта мастацкае асэнсаванне зімовых святаў Раства і Калядаў, з іх яскравымі вобразамі і сюжэтамі. Студыя Piligrym разам з мастачкай Наталляй Сухой візуалізавалі сваё натхненне праз сінтэз выцінанкі, фатаграфіі і відэа-арта. Студыя Piligrym спрабуе «ажывіць» выцінанку ў трохмернай прасторы, перанесці з плоскасці ў аб’ём, са статычнага малюнка — у відэасюжэт. Ажурныя геаметрызаваныя выявы пераходзяць з аркуша на постаці і твары, працягваючы маляваць мастацкай мовай выцінанкі ілюстрацыі для старажытных гісторый. Праект пачынаўся як відэакліп да народнай каляднай песні «Святы вечор» і працягнуты ў серыі фотапартрэтаў, дзе выцінанка выступае як яшчэ адна асоба. Яркія знакавыя вобразы твораў Наталлі Сухойнапоўнілі фотаздымкі чароўным сімвалізмам, уласцівым мастацтву выцінанкі.

На выставе — «жывыя» работы майстрыцы Наталлі Сухой і вынік працы з імі фатографаў Piligrymstudio. Для праекта здымаліся Алеся Таболіч і Наста Духоўнікава. Адкрыццё выставы прайшло 24 снежня, акурат у калядны вечар. На імпрэзе выступіў гурт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства з праграмай «Песні зімы» і капэла «Колісьнія», што зайграла танцы.
На адкрыцці выставы быў прэзентаваны кліп пост-фольк гурта Astroǔna на песню «Святы вечор». Калядку, запісаную ў вёсцы Букча Лельчыцкага раёна ад Ганны Дзянісаўны Шкудун, спяваюць Кацярына Аракчэева, Наталля Сухая і Ганна Сілівончык. Ім акампануе на скрыпцы ў народнай манеры Дзяніс Сухі. У кліпе можна пабачыць яскравыя вобразы Калядаў і Раства, калі па вёсках і мястэчках ходзяць каляднікі з велічальнымі песнямі гаспадарам. Падзеі ў такіх песнях адбываюцца ў міфалагічнай прасторы, дзе гаспадар можа сядзець пры стале з Госпадам Богам, яго дачка — упрыгожвацца, як каралеўна, а сын — едзе на паляванне, на вайну, па нявесту.

Фота Алены Ляшкевіч і Уладзіміра Анджэліча

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.05.2021 06:43:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.