::
Да запой салавей, да вясёлая пташка / песня, тэкст,аўдыё — в. Закальное, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да запой салавей, да вясёлая пташка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Да запой салавей,
да весёлая пташка, //
Ой, як мне, маладой, на чужой старане цяжка.

Цяжка, ой, цяжка да важка
Што я тутка не расла, //
Ой, куды мяне маладой да няволюшка ўнесла.

Да няволюшка ўнесла,
Ой, ўнесла мяне неволя,
Ой, да не на год не на два.

Да не на год не на два.
Ой, вылілася з мяне слёз,
Да слёзачка не одна.

Да слёзачка не адна.
Ой да ўсе лугі-балата,
Ой, да вада пазаймала.

Да вада пазаймала
Ой, да й у чыстым полі
Ой, да бяроза стаяла.

Да бяроза стаяла
Ой, да на той бярозе
Ой, да чэрычка чырыча.

Да чэрычка чырыча
Ой, я ж думала малада
Што мяне мамка кліча.

Што мяне мамка кліча,
Ой, ….
Што ня буду чуваці.

Што ня буду чуваці.
Ой, не тре было аддаваць
Мене замуж далека.

Мене замуж далека,
Ой, треба было аддаваць
каля себе блізенька.

Каля себе блізенька,
Ой, то б нам было
Ой, да абедзьвем добрэнька.

Ой, да абедзьвем добрэнько,
Ой, часцей была к табе ў госці хадзіла.

К табе ў госці хадзіла,
Ой, часцей была,
Твой абед абедала.

Твой абед абедала,
Ой, часцей была,
Да цебе отведала.

Да цебе отведала.
Ой, часцей была,
Твае гора ведала.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 19:14:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.