:: calculation
2018
Загаловак text
Вяскоўцы — Першы тэлевізар у беларускай вёсцы
Жанр category
перадача
Працягласць duration
26:00
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Праграма «Вяскоўцы» наведала сельскіх артыстаў з вёскі Пласток Любанскага раёну. Героі выдання – чальцы самадзейнага калектыву «Беражніца» – жывуць як адна сям’я, дапамагаючы адно аднаму і поле абрабіць, і закалоць парсючка.

Шчырыя патрыёты сваёй малой радзімы прачыталі верш, прысвечаны роднай вёсцы, праспявалі даўнейшыя шлягеры ды расказалі, як часта даводзіцца ім раздаваць аўтографы ды адбівацца ад прыхільнікаў іхнай творчасці.

Вядоўца Віктар Шукеловіч высвятляў таксама, як адчувае сябе ў калектыве адзіны мужчына і ці дбаюць пра яго каляжанкі.

Аматары народнай песні ўзгадалі, як у іхнай вёсцы зʼявіўся першы тэлевізар, што даўней замяняла мясарубку, у чым насілі дзяцей у лес, і патлумачылі, што такое «пранік» ды як «палаць гарбузікі».

Не абышлося і без вясёлых показак пра тое, як дзяўчына пераблытала палена з каровай, як даўней «вала на дуба цягнулі», сеялі соль ды збіраліся ляцець на пеўні ў Маскву.


Гучаць песні

  • 4:29 Ой ты хмелю, хмелю, хмелю зеляненькі
  • 8:57 Сягодня субота, а заўтра нядзеля, чаму ж (ў) цябе хлопча, кашуля ня бела
  • 13:22 Ой, у лузе пры лужку пад зялёным дубам // расставалася казачка з парнем чэрначубым
  • 23:25 Каля кузні шла, вугалёк знайшла
Сэрыя app
Аўтары app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Дакладная дата публікацыі (калі вядома) date
08.03.2018
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.05.2018 09:44:12