:: calculation
2018
Загаловак text
Вяскоўцы - Як супакойвалі ваўкоў і прываблівалі дзяўчат
Жанр category
перадача
Працягласць duration
27:55
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Праграма «Вяскоўцы» робіць чарговыя адкрыцці і спазнае таямніцы, схаваныя ў беларускіх селішчах. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч, уцякаючы ад ваўкоў, трапіў на хутар да музыкі Алеся Лася.

Гаспадар сядзібы распавёў Віктару незвычайныя рэчы: як раней з дапамогай дуды супакойвалі лясных звяроў, адпалохвалі зладзеяў і «чаравалі» маладых дзяўчат. Колісь дудароў лічылі праз гэта чараўнікамі, а саму дуду называлі чарадзейскім інструментам, які мог дадаць сілы або яе забраць.

Вядоўца высвятляў, што адрознівала беларускую дуду ад падобных інструментаў у нашых суседзяў; як калядная каза звязаная з дудой; ці былі мінусы ў жыцці дудароў ды што паўплывала на тое, што дуда амаль знікла з беларускіх вёсак, хоць яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя беларускіх дудароў запрашалі на выступы ў Расею?

Спадар Алесь адзначыў, што дударская традыцыя найдаўжэй захавалася ў Беларусі ў рэгіёнах, дзе было вельмі шмат легендаў пра цмока. Пры нагодзе ён падзяліўся аповедам, пачутым ад беларускіх вяскоўцаў, пра тое, як цмок заляцаўся да дзяўчыны і што з гэтага выйшла.

У выданні вялася гаворка таксама пра амаль забытую цяпер ліру карбовую і лірнікаў, якія насамрэч зусім не былі жабракамі, што пра іх часта гаворыцца. Свой капітал гэтыя вандроўныя музыкі захоўвалі нават у адмысловых «банках».

Віктар пазнаёміўся таксама з чароўнай цымбалісткай, якая расказала пра сябе і свой інструмент. А потым вядоўца разам з новымі знаёмымі сам зайграў польку-завілейку.

Сэрыя app
Аўтары app
Звязаныя асобы app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Дакладная дата публікацыі (калі вядома) date
21.03.2018
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.03.2018 11:37:13