Загаловак text
Прыват з Валярынай Куставай - Як па-беларуску адзначыць Каляды і Новы год
Жанр category
перадача
Працягласць duration
27:58
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Аліўе ці куцця? Квас ці «кола»? Гарэлка ці старка? Дэспасіта ці шчадроўка? Як адзначыць Новы год і Каляды па-беларуску, смачна і атмасферна? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Традыцыі і сучаснасць на Каляды і Новы год альбо Як адзначыць па-беларуску!».

Госця ў студыі – фалькларыстка, знаўца калядных таямніцаў Любоў Сівурава.

  • Галоўны беларускі навагодні персанаж – хто ён? Дзед Мароз, Святы Мікалай, Зюзя ці ўсё ж каза? Ці ёсць нейкія падзабытыя святочныя зімовыя персанажы, якіх варта было б вярнуць у сучаснае святкаванне?
  • Нацыянальныя святочныя стравы на стале: чым можна замяніць савецка-навагоднія салаты «Аліўе» і «Пад футрам»? А можа і не варта замяняць?
  • Чым бавіліся нашыя продкі і што з гэтага можа заінтрыгаваць цяперашнюю моладзь?
  • У якіх строях нашы продкі адзначалі Каляды і Новы год? Модныя сёння вышыванкі пасуюць? Ці ёсць нейкія адмысловыя навагодне-калядныя арнаменты?
  • Якія сучасныя завядзёнкі маюць старадаўнія карані?
  • Якія старадаўнія танцы маглі б змусіць сучасных беларусаў скакаць каля ялінкі?
  • Адзін з самых прыемных момантаў Калядаў і Новага году – падарункі. Што дарылі адзін адному нашы продкі?
  • Што ёсць у сучасным адзначэнні Новага году, чым бы нашыя продкі былі шакаваныя?
  • Што абавязкова трэба зрабіць на Новы год і чаго нельга рабіць ні ў якім разе?

Таксама ў выданні сюрпрыз – варажба з этнографкай, сяброўкай Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Настай Глушко на прыватнае для Валярыны і Святы Мікалай у гасцях герояў «Прывату»!

Пра галоўныя традыцыйныя беларускія стравы на святочным стале раскажа Аляксей Друпаў, гісторык, навуковы супрацоўнік беларускага музею народнай архітэктуры і побыту.

Сэрыя app
Аўтары app
Звязаныя асобы app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 10:48:51